На Кастрычніцкую плошчу выйшлі ў падтрымку палітвязьняў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
27.02.2019 09:11
Перад акцыяй затрымалі ініцыятара акцыі Паўла Севярынца, а таксама Зьмітра Паліенку й Насту Гусеву.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Photo: pixaby. com/ CC0 Public DomainPhoto: pixaby. com/ CC0 Public Domain
Учора на Кастрычніцкую плошчу ў Менску выйшлі 10 чалавек у падтрымку беларускіх палітвязьняў. Акцыя цягнулася каля 25 хвілін.
Перад акцыяй на выхадзе з дому затрымалі ініцыятара акцыі Паўла Севярынца, а таксама Зьмітра Паліенку й Насту Гусеву.
Удзельнікі акцыі скандавалі „Свабоду палітвязьням” і выкрыквалі прозьвішчы зьняволеных. Міліцыянты здымалі ўдзельнікаў акцыі на відэа. Пасьля акцыі затрымалі аднаго ўдзельніка.
Нагадаем, Павел Севярынец 21 лютага заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу з партрэтамі палітвязьняў Сьвятаслава Барановіча, Алеся Юркойця, Міхаіла Жамчужнага й іншых. Прычынай акцыі стаў перавод Барановіча з калёніі ў турму.
Як казаў Свабодзе Севярынец, форум „Свабоду палітвязьняў” вырашыў праводзіць такія акцыі да чэрвеня пад лёзунгам „Хочаце праводзіць Эўрапейскія гульні — выпускайце палітвязьняў!”.
Акцыя несанкцыяваная. Севярынец не зьбіраўся прасіць дазвол уладаў на мерапрыемства, бо гэта канстытуцыйнае права, а акцыя будзе ўяўляць сабой „людзей з партрэтамі”.
Сьвятаслаў Барановіч 12 сакавіка быў асуджаны судом у Менску на 3 гады зьняволеньня за гвалт супраць міліцыянта. Сваю віну вязень прызнаў часткова. Паводле Барановіча, ён думаў, што ўжывае сілу супроць хулігана, які напаў на ўдзельнікаў „маршу недармаедаў”.
У 2011 годзе Сьвятаслаў Барановіч ужо быў асуджаны за Плошчу-2010. Тады яму прысудзілі 3 гады абмежаваньня волі без накіраваньня ў месцы зьняволеньня паводле абвінавачаньня ва ўдзеле ў масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 году. Да суду Сьвятаслаў Барановіч адбыў некалькі месяцаў за кратамі, праваабаронцы прызналі яго палітвязьнем.
svaboda.org/аз