Берасьцейскія пратэстоўцы вылучаць свайго кандыдата ў прэзыдэнты
Верагодна прэтэндэнтам зьяўляецца Дзям’ян Лепясевіч — адзін зь лідэраў пратэстоўцаў.
Ініцыятыўная група берасьцейцаў, якія пратэстуюць супраць будаўніцтва акумулятарнага заводу, зьбіраецца вылучыць свайго кандыдата на выбарах прэзыдэнта Беларусі. Ужо названае імя верагоднага прэтэндэнта: Дзям’ян Лепясевіч — адзін зь лідэраў пратэстоўцаў.
Сам Лепясевіч у інтэрвію Свабодзе заявіў, што ініцыятыўная група будзе вывучаць наконт гэтага грамадзкую думку.
„Ісьці папулісцкімі мэтадамі мы не зьбіраемся, мы спачатку спытаем у грамадзтва, у народу яго думку, а потым будзем прымаць рашэньне канчаткова”, — сказаў Лепясевіч.
Прадстаўнікі ініцыятыўнай групы плянуюць высьвятляць думку людзей праз інтэрнэт.
Лепясевіч кажа, што на гэты крок іх падштурхнула будаўніцтва акумулятарнага заводу каля Берасьця.
„Мы зьвяртаемся, але дзеяньняў у адказ у межах закону ад уладаў ня маем. Ёсьць толькі адна адгаворка — мы вам усё адказалі. Наша заява — гэта не барацьба супраць заводу. Мы ўзьнялі цэлы пласт праблемаў, без вырашэньня якіх у нас разьвіцьця зусім ніякага быць ня можа”, — кажа спадар Лепясевіч.
Дзям’ян Лепясевіч — адзін зь лідэраў групы берасьцейцаў, якія пратэстуюць супраць заводу. Ён мае тэхнічную адукацыю й зьвяртае ўвагу на розныя супярэчнасьці ў справе будаўніцтва заводу. Пратэстоўцы прыслухоўваюцца да ягонай думкі.
Лепясевіч удзельнічаў у многіх акцыях па „кармленьні галубоў”, што праходзяць у цэнтры Берасьця па нядзелях. У кастрычніку мінулага году за ўдзел у такой акцыі ён быў затрыманы й аштрафаваны на 245 рублёў.
svaboda.org/аз