Logo Polskiego Radia
Print

Польскія апазыцыйныя партыі стварылі Эўрапейскую кааліцыю

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.02.2019 13:07
Яны плянуюць балятавацца на выбарах у Эўрапарлямэнт з супольнага выбарчага сьпісу.
Польскія апазыцыйныя партыі стварылі Эўрапейскую кааліцыю.Польскія апазыцыйныя партыі стварылі Эўрапейскую кааліцыю.PAP/Rafał Guz

Польскія апазыцыйныя партыі стварылі Эўрапейскую кааліцыю
Яны плянуюць балятавацца на выбарах у Эўрапарлямэнт з супольнага выбарчага сьпісу.
Лідары польскіх апазыцыйных партый падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Эўрапейскай кааліцыі з мэтай балятавацца на выбарах у Эўрапарлямэнт з супольнага выбарчага сьпісу.
Пад дакумэнтам падпісаліся прадстаўнікі „Грамадзянскай плятформы”, партый „Сучасная” (Nowoczesna), Польскай сялянскай партыі, Саюзу левых дэмакратычных сілаў і партыі „Зялёныя”.
Паводле старшыні Польскай сялянскай партыі Ўладыслава Касіняка-Камыша (Władysław Kosiniak- Kamysz), Эўрапейская кааліцыя – гэта найбуйнейшая ў гісторыі Польшчы ініцыятыва гэтага тыпу.
„Узьнікае самая вялікая ў гісторыі Польшчы кааліцыя, якая дае вялікія надзеі. Мы ня робім гэтага супраць каго-небудзь. Мы робім гэта для Польшчы”, - сказаў Касіняк-Камыш.
У сваю чаргу Катажына Любнауэр (Katarzyna Lubnauer) з партыі „Сучасная” заявіла, што партыі, якія ўтвараюць Эўрапейскую кааліцыю „шмат чым адрозьніваюцца, але яшчэ больш іх спалучае”.
Выбары ў Эўрапарлямэнт адбудуцца 26 траўня. Кандыдаты з Польшчы будуць змагацца за 52 мандаты.
аз

Лідары польскіх апазыцыйных партый падпісалі дэклярацыю аб стварэньні Эўрапейскай кааліцыі з мэтай балятавацца на выбарах у Эўрапарлямэнт з супольнага выбарчага сьпісу.

Пад дакумэнтам падпісаліся прадстаўнікі „Грамадзянскай плятформы”, партыi „Сучасная” (Nowoczesna), Польскай сялянскай партыі, Саюзу левых дэмакратычных сілаў і партыі „Зялёныя”.

Паводле старшыні Польскай сялянскай партыі Ўладыслава Касіняка-Камыша (Władysław Kosiniak- Kamysz), Эўрапейская кааліцыя – гэта найбуйнейшая ў гісторыі Польшчы ініцыятыва гэтага тыпу.

„Узьнікае самая вялікая ў гісторыі Польшчы кааліцыя, якая дае вялікія надзеі. Мы ня робім гэтага супраць каго-небудзь. Мы робім гэта для Польшчы”, - сказаў Касіняк-Камыш.

У сваю чаргу Катажына Любнауэр (Katarzyna Lubnauer) з партыі „Сучасная” заявіла, што партыі, якія ўтвараюць Эўрапейскую кааліцыю „шмат чым адрозьніваюцца, але яшчэ больш іх спалучае”.

Выбары ў Эўрапарлямэнт адбудуцца 26 траўня. Кандыдаты з Польшчы будуць змагацца за 52 мандаты.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт