Logo Polskiego Radia
Print

Маравецкі: Новыя сацыяльныя праграмы пачнуць дзейнічаць ужо ўлетку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.02.2019 10:11
Дадатковыя грошы ў рамках праграмы „Пэнсія Плюс” польскія пэнсіянэры атрымаюць ужо ў траўні.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі.Прэм’ер Матэвуш Маравецкі.PAP/Radek Pietruszka

Маравецкі: Новыя сацыяльныя праграмы пачнуць дзейнічаць ужо ўлетку
Дадатковыя грошы ў рамках праграмы „Пэнсія Плюс” польскія пэнсіянэры атрымаюць ужо ў траўні.
Прэм’ер Матэвуш Маравецкі(Mateusz Morawiecki) запэўнівае, што законы, датычныя новых сацыяльных праектаў для палякаў будуць распрацаваныя да вясны, а самі праграмы пачнуць дзейнічаць ужо ўлетку.
У інтэрвію TVP Info польскі прэм’ер паведаміў, што ўрад ужо падрыхтаваў закон аб аднаўленьні аўтобусных маршрутаў у невялікіх гарадах і вёсках. Паводле палітыка, гаворка ідзе ня толькі пра грамадзкі, але й прыватны транспарт.
„Праграма стартуе з красавіка. Закон будзе гатовы ў сакавіку”, - сказаў Матэвуш Маравецкі.
Ён дадаў, што ў траўні будуць выплачаныя дадатковыя грошы для ўсіх пэнсіянэраў. Гаворка ідзе пра каля 250 эўра ў год у рамках гэтак званай 13-ай пэнсіі з праграму „Пэнсія Плюс”.
У сваю чаргу з 1 ліпеня ў рамках праграмы „Сям’я 500 Плюс” бацькі атрымаюць сацыяльную дапамогу таксама на першае дзіця ў сям’і.
Кіраўнік польскага ўраду паведаміў, што кошт рэалізацыі згаданых праграмаў складзе каля 40 мільярдаў злотых у год.
„Мы ўсё прадумалі й падлічылі. Гэтыя буйныя праграмы, але яны таксама маюць інвэстыцыйны характар”, - сказаў Матэвуш Маравецкі ў інтэрвію TVP Info.
аз

Прэм’ер Матэвуш Маравецкі(Mateusz Morawiecki) запэўнівае, што законы, датычныя новых сацыяльных праектаў для палякаў будуць распрацаваныя да вясны, а самі праграмы пачнуць дзейнічаць ужо ўлетку.

У інтэрвію TVP Info польскі прэм’ер паведаміў, што ўрад ужо падрыхтаваў закон аб аднаўленьні аўтобусных маршрутаў у невялікіх гарадах і вёсках. Паводле палітыка, гаворка ідзе ня толькі пра грамадзкі, але й прыватны транспарт.

„Праграма стартуе з красавіка. Закон будзе гатовы ў сакавіку”, - сказаў Матэвуш Маравецкі.

Ён дадаў, што ў траўні будуць выплачаныя дадатковыя грошы для ўсіх пэнсіянэраў. Гаворка ідзе пра каля 250 эўра ў год у рамках праграмы „Пэнсія Плюс”.

У сваю чаргу з 1 ліпеня ў рамках праграмы „Сям’я 500 Плюс” бацькі атрымаюць сацыяльную дапамогу таксама на першае дзіця ў сям’і.

Кіраўнік польскага ўраду паведаміў, што кошт рэалізацыі згаданых праграмаў складзе каля 40 мільярдаў злотых у год (больш за 9 мільярдаў эўра).

„Мы ўсё прадумалі й падлічылі. Гэтыя буйныя праграмы, але яны таксама маюць інвэстыцыйны характар”, - сказаў Матэвуш Маравецкі ў інтэрвію TVP Info.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт