Logo Polskiego Radia
Print

Марш польскіх нацыяналістаў прайшоў у Гайнаўцы (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 23.02.2019 14:58
Абураныя маршам нацыяналістаў жыхары Гайнаўкі зладзілі жалобную сустрэчу й выставу ў памяць аб нявінных ахвярах карнай апэрацыі Рамуальда Райса.
Марш нацыяналістаў у ГайнаўцыМарш нацыяналістаў у Гайнаўцы PAP/Artur Reszko

Марш польскіх нацыяналістаў прайшоў у Гайнаўцы
Удзельнікі маршу прайшліся цэнтральнымі вуліцамі горада й спыніліся каля Гарадзкога цэнтра культуры. Паводле нацыяналістаў, марш арганізаваны ў гонар «праклятых жаўнераў». Сярод лёзунгаў луналі і такія, якія ўсхвалялі Зыгмунда Лупашку ды Рамуальда Райса, вядомага пад псэўданімам «Буры».
У 1946 годзе партызанскія антыкамуністычныя атрады пад кіраўніцтвам Рамуальда Райса ажыцьцявілі карныя апэрацыі ў вёсках у ваколіцах Бельска – тэрыторыі пераважна населенай праваслаўнымі беларусамі. У выніку карнай апэрацыі загінула 79 чалавек, у тым шмат дзяцей.
Улады Гайнаўкі намагаліся забараніць правядзеньне маршу нацыяналістаў, аднак суд дадзенае рашэньне муніцыпальнай улады адхіліў.
У канцавым месцы маршу нацыяналістаў жыхары Гайнаўкі зладзілі жалобную сустрэчу й выставу ў памяць аб нявінных ахвярах карнай апэрацыі Рамуальда Райса. Сутычак паміж маніфэстантамі не адбылося.

Удзельнікі маршу прайшліся цэнтральнымі вуліцамі горада й спыніліся каля Гарадзкога цэнтра культуры. Паводле нацыяналістаў, марш арганізаваны ў гонар «праклятых жаўнераў».

/

/

Сярод лёзунгаў луналі і такія, якія ўсхвалялі Зыгмунда Лупашку ды Рамуальда Райса, вядомага пад псэўданімам «Буры».У 1946 годзе партызанскія антыкамуністычныя атрады пад кіраўніцтвам Рамуальда Райса ажыцьцявілі карныя апэрацыі ў вёсках у ваколіцах Бельска – тэрыторыі пераважна населенай праваслаўнымі беларусамі. У выніку карнай апэрацыі загінула 79 чалавек, у тым шмат дзяцей.

Улады Гайнаўкі намагаліся забараніць правядзеньне маршу нацыяналістаў, аднак суд дадзенае рашэньне муніцыпальнай улады адхіліў.

/

Жалобная
Жалобная акцыя жыхароў Гайнаўкі

/

Абураныя маршам нацыяналістаў жыхары Гайнаўкі зладзілі жалобную сустрэчу й выставу ў памяць аб нявінных ахвярах карнай апэрацыі Рамуальда Райса. Сутычак паміж маніфэстантамі не адбылося.

pap/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт