Logo Polskiego Radia
Print

Сэйм абвясьціў 14 красавіка днём хросту Польшчы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.02.2019 10:47
“Немагчыма разьдзяліць прыняцьце хросту і пачаткі польскай дзяржаўнасьці".
PAP/Jakub Kamiński

Сэйм абвясьціў 14 красавіка днём хросту Польшчы. Сёньня польскія дэпутаты прынялі адпаведную заяву.
У законапраекце зазначаецца, што 14 красавіка вызначаецца Сьвятам хросту Польшчы для ўшанаваньня памяці гэтай падзеі, «беручы пад увагу важнасьць рашэньня Мешка І, якое лічыцца пачаткам Польская дзяржавы». Сьвята будзе мець дзяржаўны характар.
Падчас прац над законапраектам дэпутат Дарыюш Пянткоўскі (“Права і справядлівасьць”) нагадаў, што падчас першага чытаньня законапраекту на сэймавай камісіі па пытаньнях культуры большасьць дэпутатаў палічыла, што ўшанаваньне даты хросту зьяўляецца важным, каб нагадаць палякам момант, калі польская дзяржава пачала існаваць на мапе Эўропы.
“Немагчыма разьдзяліць прыняцьце хросту і пачаткі польскай дзяржаўнасьці. Мы ня ведаем дакладнай даты хросту, аднак большасьць гісторыкаў лічыць, што праўдападобна гэта адбылося ў Вялікую суботу 14 красавіка 966 году. І такая дата была запрапанаваная”, - сказаў Пянткоўскі.

Сёньня польскія дэпутаты прынялі адпаведную заяву. У законапраекце зазначаецца, што 14 красавіка вызначаецца Сьвятам хросту Польшчы для ўшанаваньня памяці гэтай падзеі, «беручы пад увагу важнасьць рашэньня Мешка І, якое лічыцца пачаткам Польскай дзяржавы». Сьвята будзе мець дзяржаўны характар.

Падчас прац над законапраектам дэпутат Дарыюш Пянткоўскі (“Права і справядлівасьць”) нагадаў, што падчас першага чытаньня законапраекту на сэймавай камісіі па пытаньнях культуры большасьць дэпутатаў палічыла, што ўшанаваньне даты хросту зьяўляецца важным, каб нагадаць палякам момант, калі польская дзяржава пачала існаваць на мапе Эўропы.

“Немагчыма разьдзяліць прыняцьцё хросту і пачаткі польскай дзяржаўнасьці. Мы ня ведаем дакладнай даты хросту, аднак большасьць гісторыкаў лічыць, што праўдападобна гэта адбылося ў Вялікую суботу 14 красавіка 966 году. І такая дата была запрапанаваная”, - сказаў Пянткоўскі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт