Аўстрыя падтрымлівае будаўніцтва „Nord Stream 2”
Пра гэта канцлер Аўстрыі паведаміў падчас свайго афіцыйнага візыту ў Вашынгтоне.
Аўстрыя падтрымлівае будаўніцтва газаправода „Nord Stream 2”. Пра гэта падчас свайго афіцыйнага візыту ў Вашынгтоне паведаміў канцлер згаданай краіны.
Учора Сэбастыян Курц сустрэўся з прэзыдэнтам Дональдам Трампам. Пасьля сустрэчы ў інтэрвію аўстрыйскаму тэлеканалу палітык адзначыў, што ўрад Аўстрыі надалей будзе падтрымліваць будаўніцтва газаправода „Nord Stream 2”.
„Мы падтрымліваем гэты праект, таму што мы зацікаўлены ў забесьпячэньні энэргетычнай бясьпекі Аўстрыі. Нам патрэбны газ для ацяпленьня, а аўстрыйскім кампаніям – для працы”, - заявіў Курц.
Канцлер Аўстрыі прызнаў, што апрача Расеі Эўропа сапраўды мае патрэбу ў розных крыніцах паставак газу.
„Але пакуль іншых крыніцаў няма, мы хочам забясьпечыць краіну, па меншай меры, у дадатковы шлях паставак. Таму мы станоўча ацэньваем згаданы праект”, - сказаў Курц.
У сваю чаргу, ацэньваючы адносіны паміж Аўстрыяй і ЗША й Аўстрыяй і Расеяй канцлер Курц прызнаў, што Расея больш ахвотна шукае кампрамісу з Аўстрыяй, чым са Злучанымі Штатамі Амэрыкі.
а
Аўстрыя падтрымлівае будаўніцтва газаправода Nord Stream 2. Пра гэта падчас свайго афіцыйнага візыту ў Вашынгтоне паведаміў канцлер згаданай краіны.
Учора Сэбастыян Курц сустрэўся з прэзыдэнтам Дональдам Трампам. Пасьля сустрэчы ў інтэрвію аўстрыйскаму тэлеканалу палітык адзначыў, што ўрад Аўстрыі надалей будзе падтрымліваць будаўніцтва газаправода Nord Stream 2.

аз