Расея і ЗША зьяўляюцца самай вялікай пагрозай бясьпекі Эўропы
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
17.02.2019 11:02
Такія вынікі апошняга апытаньня, праведзенага прэстыжным нямецкім Фондам імя Фрыдрыха Эбэрта.
Foto: EPA/MSC/PREISS Dostawca: PAP/EPA
Згаданая арганізацыя правяла комплекснае дасьледаваньне грамадзкай думкі ў сямі эўрапейскіх краінах. Вынікі былі прадстаўлены на пастаяннай штогадовай Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы.
Пераважная большасьць рэспандэнтаў ва ўсіх сямі краінах лічаць, што сытуацыя ў галіне бясьпекі ў Эўропе значна пагоршылася, і асьцерагаюцца новай вайны. Пры гэтым, у розных краінах бачаць розныя прычыны паўсталай сытуацыі.
Так у Польшчы 77%, ва Ўкраіне 67% рэспандэнтаў лічаць, што асноўнай крыніцай пагрозы ёсьць Расея. Палова немцаў сьцьвярджаюць, што небясьпека сыходзіць, у першую чаргу, ад Злучаных Штатаў. Таксама лічыць кожны чацьвёрты француз.
Аўтары дасьледаваньня падкрэсьліваюць, што вынікі паказваюць, што палітыкі ў Эўропе павінны пакласьці значна больш намаганьняў дзеля павышэньні бясьпекі.
Рэспандэнты занепакоеныя, у першую чаргу, магчымасьцю выбуху новых узброеных канфліктаў, пашырэньня тэрарызму ды зьмены клімату. Страх вайны найбольш назіраецца ва Украіне, у Польшчы ды Расеі.
ПР/юл