Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы нацыянальная жалоба ў сувязі са сьмерцю былога прэм'ера

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 15.02.2019 10:39
Ян Альшэўскі памёр 7 лютага ва ўзросьце 88 гадоў.
PAP/Paweł Supernak

Сёньня і да 19 гадзіны ў суботу ў Польшчы нацыянальная жалоба ў сувязі са сьмерцю былога прэм'ера Яна Альшэўскага. Дзяржаўныя сьцягі апушчаныя на палову.
Ян Альшэўскі памёр 7 лютага ва ўзросьце 88 гадоў. Ён быў прэмʼерам у 1991-1992 гадах, адвакатам апазыцыянэраў у палітычных працэсах у час ПНР, дарадчыкам прэзыдэнта Леха Качыньскага, кавалерам Ордэну Белага Арла.
Пахаваньне былога прэм’ера будзе мець дзяржаўны характар. У пятніцу труна выстаўленая ў канцылярыі прэм’ера краіны. Галоўныя пахавальныя ўрачыстасьці пройдуць у суботу. Яна Альшэўскага пахаваюць пасьля поўдня на могілках Павонзкі.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт