Сытуацыя польскай меншасьці – тэма сустрэчы Мясьніковіча й сьпікера Сэнату
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
14.02.2019 07:01
Станіслаў Карчэўскі перакананы, што размова зь Мясьніковічам прычыніцца да вырашэньня спрэчных пытаньняў.
Старшыня Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясьніковіч. Аўтар: premier.gov.ru, CC BY 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17782002
Адукацыя польскай меншасьці й сытуацыя Саюза палякаў Беларусі былі асноўнымі тэмамі сустрэчы старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Міхаіла Мясьніковіча й старшыні Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслава Карчэўскага (Stanisław Karczewski).
Польскі палітык перакананы, што размова зь Міхаілам Мясьніковічам прычыніцца да набліжэньня пазыцый абодвух бакоў і канчатковага вырашэньня спрэчных пытаньняў.
Станіслаў Карчэўскі заявіў, што польскія ўлады адкрытыя на супрацоўніцтва зь Беларусьсю.
„Польшча хоча, каб тэрыторыя Цэнтральнай Эўропы, дзе часта перасякаюцца інтарэсы імпэрыяў з Усходу й Захаду, была зонай мірнага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі”, - пераконваў Карчэўскі.
Міхаіл Мясьніковіч знаходзіцца зь візытам у Польшчу з панядзелка. У гэтым часе ён сустрэўся са сьпікерам польскага Сэйму Марэкам Кухціньскім (Marek Kuchciński), віцэ-сьпікерам Сэйму Рышардам Тэрлецкім (Ryszard Terlecki), прэм’ерам Матэвушам Маравецкім (Mateusz Morawieckim), міністрам замежных спраў Яцэкам Чапутовічам (Jacek Czaputovicz), а таксама зь міністрам прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвігай Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz).
У апошні дзень візыту, то бок у чацьвер, беларуская дэлегацыя адправіцца ў Беласток, дзе, між іншым, разам са сьпікерам Сэнату, наведае Мэдыцынскі ўнівэрсытэт, а таксама сустрэнецца з уладамі Падляскага ваяводзтва.
аз