Столтэнбэрг і Лаўроў сустрэнуцца падчас канфэрэнцыі Мюнхэне
Размовы будуць прысьвечаныя будучыні Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці. 
Генэральны сакратар NATO паведаміў, што пры нагодзе Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы стрэнецца зь міністрам замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі. 
Нагадаем, канфэрэнцыя пачнецца ў бліжэйшую пятніцу й будзе працягвацца да нядзелі.
Енс Столтэнбэрг заявіў, што размова зь Сяргеем Лаўровым будзе  прысьвечаная будучыні Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці. 
Нагадаем, ЗША заявілі, што выйдуць са згаданай дамовы, калі Расея не перастае яе парушаць. 
„Працягваньне дыялёгу з Расеяй вельмі важнае, у прыватнасьці ў кантэксьце многіх складаных праблем, зь якімі мы сутыкаемся. Гаворка ідзе пра рост напружанасьці ў міжнародных адносінах і парушэньне Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці”, - сказаў кіраўнік Паўночнаатлянтычнага альянсу. 
Енс Столтэнбэрг падкрэсьліў, што ёсьць яшчэ шанец, што цягам бліжэйшага паўгоду Расея пачне выконваць абавязацельствы й прытрымлівацца палажэньняў дамовы. 
„Мы будзем заклікаць Расею да гэтага”, - падкрэсьліў кіраўнік NATO. 
Будучыня Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці зьяўляецца адной з галоўных тэм двухдзённай сустрэчы міністраў абароны краін Паўночнаатлянтычнага альянсу, якая сёньня пачалася ў Брусэлі.
аз
Генэральны сакратар NATO паведаміў, што пры нагодзе Мюнхэнскай канфэрэнцыі па бясьпецы стрэнецца зь міністрам замежных спраў Расейскай Фэдэрацыі. 
Нагадаем, канфэрэнцыя пачнецца ў бліжэйшую пятніцу й будзе працягвацца да нядзелі.
Енс Столтэнбэрг заявіў, што размова зь Сяргеем Лаўровым будзе  прысьвечаная будучыні Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці. 
Нагадаем, ЗША заявілі, што выйдуць са згаданай дамовы, калі Расея не перастане яе парушаць. 