Logo Polskiego Radia
Print

Новым паслом РБ у Польшчы прызначаны Ўладзімір Чушаў

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 12.02.2019 13:41
Уладзімір Чушаў раней быў паслом РБ у Рэспубліцы Сэрбія, Чарнагорыі й Македоні.
Уладзімір ЧушаўУладзімір Чушаўscreen www.belta.by

Чушаў заменіць на пасадзе пасла Беларусі ў Польшчы Аляксандра Авяр'янава.

Уладзімір Чушаў лічыць, што для разьвіцьця беларуска-польскіх адносін неабходна павышаць узровень палітычнага дыялёгу.

"Каб у цэлым разьвіваць беларуска-польскія адносіны, неабходна павышаць узровень палітычнага дыялёгу, інтэнсіўнасьць кантактаў, у тым ліку і ў парляменцкім вымярэньні. Працаваць з нашым бліжэйшым суседам трэба на прынцыпах добрасуседзтва й раўнапраўя. Цяжкія пытаньні будуць вырашацца па меры разьвіцьця двухбаковага палітычнага дыялёгу, пры гэтым маючы на ўвазе ўзаемную павагу й выгаду", – перакананы Ўладзімір Чушаў.

На сустрэчы з журналістамі дыплямат зьвярнуў увагу на тое, што Польшча – буйны эканамічны партнэр Беларусі й займае пятае месца па колькасьці прыцягнутых інвэстыцый і імпарту, шостае – па паказчыках экспарту й тавараабароту ў цэлым. Уладзімір Чушаў зазначыў, што Беларусь павінна прадаваць у Пoльшчу больш складанай тэхнічнай прадукцыі, тавараў лёгкай прамысловасьці, АПК".

"Бакамі таксама рыхтуюцца да падпісаньня дакумэнты, зьвязаныя з аб'ектамі на чыгуначных і аўтамабільных пунктах пропуску на дзяржаўнай мяжы, а таксама аб выкарыстаньні й ахове трансгранічных вод" – сказаў Уладзімір Чушаў.

"Беларусі трэба будзе больш цесна працаваць з Польшчай па ўсіх напрамках, у тым ліку гуманітарных" – перакананы Ўладзімір Чушаў.

"Пытаньні клопату пра беларусаў у Польшчы – гэта таксама адзін з кірункаў працы. Вялікія пляны ў нас па культурным супрацоўніцтве. У гэтым годзе мы будзем адзначаць 200 гадоў з дня нараджэньня кампазытара Станіслава Манюшкі, у наступным годзе - 150 гадоў беларускага й польскага мастака Фэрдынанда Рушчыца"- нагадаў дыплямат.

Паводле belta.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт