Улады абгрунтоўваюць пакупку амэрыканскіх сыстэмаў HIMARS
Блашчак: „Палянізацыя” сыстэмаў HIMARS падоўжыла б час паставак і падвысіла б іх кош.
Закупка мабільных ракетных пускавых установак у польскіх заводах ваеннай прамысловасьці падоўжыла б час паставак і падвысіла іх кошт.
Такім чынам міністар нацыянальнай абароны Польшчы патлумачыў рашэньне ўладаў аб закупцы ракетных сыстэмаў у амэрыканскага вытворцы, то бок канцэрну канцэрн Lockheed Martin.
Нагадаем, частка экспэртаў раскрытыкавала згаданае рашэньне заяўляючы, што плянаваная пакупка ніяк не прычыніцца да разьвіцьця польскай абароннай прамысловасьці, паколькі ў вытворчасьць сыстэм ня будуць заангажаваныя айчынныя прадпрыемствы.
У сераду будзе падпісаны кантракт наконт паставак для польскай арміі 20 мабільных сыстэм HIMARS, за якіх польскі бок заплаціць 414 мільёнаў даляраў ЗША.
Міністар Марыюш Блашчак пераконваў, што польская ваенная прамысловасьць не ў стане паставіць такую зброю.
Марыюш Блашчак: Гэта, перш за ўсё, пытаньне магчымасьцяў польскай ваеннай прамысловасьці, якая на працягу многіх гадоў прадавала свае заводы. Хоць цяпер, гэта памянялася, то ваенная прамысловасьць у Польшчы ня мае кампэтанцыяў па ўсіх галінах. Таму „палянізацыя” сыстэмаў HIMARS азначала б, што мы чакалі б на ракеты на многа даўжэй і яны былі б даражэйшымі.
HIMARS - сыстэма ракетнай артылерыі высокай мабільнасьці здольная зьнішчаць цэлі на адлегласьці да 300 кілямэтраў. Яна дазваляе ажыцьцяўляць глыбокія ракетныя ўдары.
Пускавая ўстаноўка знаходзіцца на браніраваным, лёгкім грузавіку.
аз
Закупка мабільных ракетных пускавых установак вытворчасьці польскіх заводаў ваеннай прамысловасьці падоўжыла б час паставак і падвысіла б іх кошт. Такім чынам міністар нацыянальнай абароны Польшчы патлумачыў рашэньне ўладаў аб закупцы ракетных сыстэмаў у амэрыканскага вытворцы, то бок канцэрну Lockheed Martin.
Нагадаем, частка экспэртаў раскрытыкавала згаданае рашэньне заяўляючы, што плянаваная пакупка ніяк не прычыніцца да разьвіцьця польскай абароннай прамысловасьці, паколькі ў вытворчасьць сыстэм ня будуць заангажаваныя айчынныя прадпрыемствы.
У сераду будзе падпісаны кантракт наконт паставак для польскай арміі 20 мабільных сыстэм HIMARS, за якія польскі бок заплаціць 414 мільёнаў даляраў ЗША.
Міністар Марыюш Блашчак пераконваў, што польская ваенная прамысловасьць не ў стане паставіць такую зброю.
Марыюш Блашчак: Гэта, перш за ўсё, пытаньне магчымасьцяў польскай ваеннай прамысловасьці, якая на працягу многіх гадоў прадавала свае заводы. Хоць цяпер гэта памянялася, то ваенная прамысловасьць у Польшчы ня мае кампэтанцый ва ўсіх галінах. Таму „палянізацыя” сыстэмаў HIMARS азначала б, што мы чакалі б ракеты на многа даўжэй і яны былі б даражэйшымі.