У Варшаве можна пачытаць і набыць беларускія кнігі
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
07.02.2019 10:03
-
0207 Варшаўскі мост. У. Кобец - бел. бібліятэка ў Варшаве.mp3
У «Беларускім доме ў Варшаве» адкрылася бібліятэка зь беларускімі кнігамі.
Бібліятэка ў «Беларускім доме ў Варшаве» ўвесь час папаўняеццаФота: facebook.com/BelaruskiDom
Ужо каторы год запар фонд «Беларускі дом у Варшаве» праводзіць прэзэнтацыі беларускіх выданьняў на варшаўскіх кніжных кірмашах. А дзе можна беларускія кнігі ў польскай сталіцы пачытаць па-за кірмашамі?
У памяшканьні фонда «Беларускі дом у Варшаве» пачала дзейнічаць бібліятэка. Кожны жадаючы можа ня толькі бясплатна скарыстацца зь бібліятэчнага фонда і пачытаць тыя кнігі, што ёсьць, але і заказаць выданьні перш за ўсё недзяржаўных беларускіх выдавецтваў для сябе — на любы густ.
Уладзімір Кобец. Фота: facebook.com/BelaruskiDom
Уладзімір Кобец, адзін з кіраўнікоў фонда «Беларускі дом у Варшаве»: Гістарычная літаратура, сусьветная клясыка на мове арыгіналу і ў беларускім перакладзе, навінкі гуманітарных і тэхнічных навук — усё гэта чакае вас у біблiятэцы «Беларускага дома». У «Беларускім доме» таксама можна набыць цікавыя кніжкі для дзяцей. Напрыклад, «Калядную кашу» Свэна Нурдквіста. Гэта захапляльная гісторыя з цудоўнымі ілюстрацыямі, якая навучыць шанаваць традыцыі. Ёсьць у наяўнасьці і другая яго ня менш цікавая кніга «Фіндус зьяжджае». Гэта гісторыя пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса зь незвычайным сюжэтам. Таксама можна набыць кнігі швэдзкай дзіцячай пісьменьніцы і мастачкі Сары Лундбэрг, аздобленыя цікавымі малюнкамі. У бібліятэцы «Беларускага дома» ёсьць календары на 2019 год, якія цяпер можна набыць са зьніжкай.
«Беларускі дом у Варшаве» знаходзіцца па адрасе: ul. Wiejska 13, lok. 3, тэл. +48 577 177 147, электронная пошта: dombelaruski@gmail.com.
Віктар Корбут
Слухайце далучаны гукавы файл