Люблін пашырае супрацоўніцтва зь Вільняй
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
04.02.2019 15:04
Сёлета супраца паміж гарадамі будзе датычыць перш за ўсё культуры.
ЛюблінPhoto:HubertPhotographer/pixabay.com/CC0 Public Domain
Люблін пашырае супрацоўніцтва зь Вільняй
Сёлета супраца паміж гарадамі будзе датычыць перш за ўсё культуры.
Люблін будзе супрацоўнічаць зь Вільняй у галіне адукацыі, навукі, культуры й прадпрымальніцтва. Ліст аб намерах па гэтай справе ў сталіцы Летувы падпісалі мэры Любліна й Вільні.
Мэр Любліна Кшыштаф Жук (Krzysztof Żuk) лічыць, што наладжаньне супрацы паміж гарадамі мае сымбалічны характар, таму што ў гэтым годзе спаўняецца 450 гадоў з дня заключэньня польска-летувіскай Люблінскай уніі.
Сёлета супраца паміж гарадамі будзе датычыць перш за ўсё культуры. У траўні ў Любліне адбудзецца буйная канфэрэнцыя, прысьвечаная Люблінскай уніі. Вільня ўключыцца, сярод іншага, у Люблінскую ноч культуры ў чэрвені й Фэстываль песьні й танца дзьвюх нацый у ліпені.
Летувіская сталіца будзе прысутнічаць у Любліне таксама падчас Ягелёнскага кірмашу й Эўрапейскага фэстывалю смакаў, які адбудзецца на пачатку верасьня. Сёлета гэтае мерапрыемства будзе прысьвечанае Летуве.
аз