Бясплатны «культурніцкі» маршрут запусьцілі ў Вільні
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        02.02.2019 12:10
                    
                                 
                
                
                    Галоўнай мэтай праекту зьяўляецца заахвочваньне жыхароў гораду й турыстаў да больш актыўнага заангажаваньня ў культурнае жыцьцё. 
                
                
                    
                        
Вільняjackmac34/pixabay.com/Public Domain CC0 
                     
                
                
                
               
                
                          
У Вільні адкрылі бясплатны «культурніцкі» маршрут
На працягу ўсяго лютага жыхары Вільні і госьці летувіскай сталіцы могуць скарыстацца бясплатнай культурніцкай аўтобуснай лініяй. Дадзены аўтобусны маршрут пракладзены ўздоўж 17 установаў культуры ды асьветы.
Галоўнай мэтай праекту зьяўляецца заахвочваньне жыхароў гораду й турыстаў да большага заангажаваньня ў культурнае жыцьцё. Улады Вільні назвалі гэты праект «Стань больш культурным». Паводле іх, «культурніцкі», стане цудоўнай магчымасьцю пазнаёміцца з сучасным мастацтвам.
Большасьць пляцовак, задзейнічаных у праекце падрыхтавалі адмысловую праграму. Напрыклад, некаторыя выставы можна будзе наведаць зь аўтарамі або экскурсаводамі.
Маршрут бясплатна «культурніцкага» аўтобуса пралягае праз асноўныя ўстановы культуры Вільні. Спэцыяльным аўтобусам можна будзе трапіць у Нацыянальную галерэю мастацтваў, Цэнтра сучаснага мастацтва.
Расклад «культурніцкага» аўтобуса спраўдзіць на віленскіх прыпынках грамадзкага транспарту альбо ў інтэрнэце.
На працягу ўсяго лютага жыхары Вільні і госьці летувіскай сталіцы могуць скарыстацца бясплатнай культурніцкай аўтобуснай лініяй. Дадзены аўтобусны маршрут пракладзены ўздоўж 17 установаў культуры ды асьветы.
Галоўнай мэтай праекту зьяўляецца заахвочваньне жыхароў гораду й турыстаў да большага заангажаваньня ў культурнае жыцьцё. Улады Вільні назвалі гэты праект «Стань больш культурным». Паводле іх, «культурніцкі», стане цудоўнай магчымасьцю пазнаёміцца з сучасным мастацтвам.
Большасьць пляцовак, задзейнічаных у праекце падрыхтавалі адмысловую праграму. Напрыклад, некаторыя выставы можна будзе наведаць зь аўтарамі або экскурсаводамі.Маршрут бясплатна «культурніцкага» аўтобуса пралягае праз асноўныя ўстановы культуры Вільні. Спэцыяльным аўтобусам можна будзе трапіць у Нацыянальную галерэю мастацтваў, Цэнтра сучаснага мастацтва.
Расклад «культурніцкага» аўтобуса спраўдзіць на віленскіх прыпынках грамадзкага транспарту альбо ў інтэрнэце.
IAR/эж