Варшава можа разьлічваць на падтрымку Будапэшта
Польшча зьяўляецца стратэгічным партнэрам Вугоршчыны, запэўніў міністар замежных спраў Вугоршчыны Пітэр Сіярто.
Польшча й Вугоршчына аказваюць узаемна падтрымку ў дачыненьнях з Бруселем. Таксама абедзьве дзяржавы плянуюць рэалізоўваць праекты ў галіне інфраструктуры, напрыклад, стварэньне хуткаснага чыгуначнага злучэньня паміж Варшавай і Будапэштам.
Аднак кіраўнік вугорскай дыпляматыі Пітэр Сіярто падкрэсьліў, што нягледзячы на добрыя кантакты, паміж краінамі існуюць пэўныя разыходжаньні. Варшава і Будапэшт маюць розныя падыходы ў адносінах з Расейскай Фэдэрацыяй, вось што на гэты конта заявіў Пітэр Сіярто.
Пітэр Сіярто: Нам ужо надакучылі абвінавачваньні ў занадта блізкім супрацоўніцтве ў Масквою. Мы можам толькі пазайздросьціць супрацы Захаду й Расеі. На відавочным вэрбальным узроўні паміж імі ідзе барацьба, а за гэтым фасадам заходнія фірмы рэалізоўваюць агромністыя бізнэс інтарэсы ў Расеі.
Нагадаем, Вугоршчына й Расея разам разбудоўваюць АЭС у вугорскім горадзе Пакш, апроч гэтага Будапэшт зацікаўлены расейскім газам, які паходзіць з газаправодаў Паўночная плынь 2 і Турэцкай плыні.
Польшча зьяўляецца стратэгічным партнэрам Вугоршчыны, запэўніў міністар замежных спраў Вугоршчыны Пітэр Сіярто.
Польшча й Вугоршчына аказваюць узаемную падтрымку ў дачыненьнях з Бруселем. Таксама абедзьве дзяржавы плянуюць рэалізоўваць праекты ў галіне інфраструктуры, напрыклад, стварэньне хуткаснага чыгуначнага злучэньня паміж Варшавай і Будапэштам.

IAR/эж