ЗША выставілі абвінавачваньні ў карпарацыі фірме Huawei
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
29.01.2019 11:39
Дзеяньні кітайскай фірмы Huawei былі накіраваныя на эксплёатацыю амэрыканскіх фінансавых інстытутаў і стваралі пагрозу для вольнага сусьветнага гандлю.
Прэсавай канфэрэнцыі амэрыканскіх пракурораў у Вашынгтоне PAP/EPA/MICHAEL REYNOLDS
ЗША выставілі абвінавачваньні карпарацыі Huawei
Крымінальныя абвінавачваньні кітайскай тэхналягічнай фірмы Huawei у першую чаргу датычаць парушэньня гандлёвага эмбарга ў дачыненьні да Ірану, а таксама прамысловага шпіянажу – крадзяжу амэрыканскіх тэхналёгій.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне амэрыканскія пракуроры абвінавацілі Huawei у пасьлядоўным парушэньні заканадаўства ЗША і міжнародных гандлёвых дамоўленасьцей.
Кіраўнік Фэдэральнага Бюро Расьледаваньняў Крыстафэр Рэй падкрэсьліў, што дзеяньні кітайскай фірмы Huawei былі накіраваныя на эксплёатацыю амэрыканскіх фінансавых інстытутаў і стваралі пагрозу для вольнага сусьветнага гандлю.
Асобны пункт абвінавачваньня датычыць дзеяньняў Huawei і асабіста фінансавага дырэктара фірмы Мэн Ваньчжоў, якія былі накіраваныя на укрыцьцё бізнэс інтарэсаў з Іранам. Паводле запыту ўладаў ЗША Мэн Ваньчжоў была затрыманая ў Канадзе, дзе дагэтуль чакае экстрадыцыі ў Злучаныя Штаты.
Крымінальныя абвінавачваньні кітайскай тэхналягічнай фірмы Huawei у першую чаргу датычаць парушэньня гандлёвага эмбарга ў дачыненьні да Ірану, а таксама прамысловага шпіянажу – крадзяжу амэрыканскіх тэхналёгій.
Падчас прэсавай канфэрэнцыі ў Вашынгтоне амэрыканскія пракуроры абвінавацілі Huawei у пасьлядоўным парушэньні заканадаўства ЗША і міжнародных гандлёвых дамоўленасьцей. Кіраўнік Фэдэральнага Бюро Расьледаваньняў Крыстафэр Рэй падкрэсьліў, што дзеяньні кітайскай фірмы Huawei былі накіраваныя на эксплёатацыю амэрыканскіх фінансавых інстытутаў і стваралі пагрозу для вольнага сусьветнага гандлю.
Асобны пункт абвінавачваньняў датычыць дзеяньняў Huawei і асабіста фінансавага дырэктара фірмы Мэн Ваньчжоў, якія былі накіраваныя на укрыцьцё бізнэс інтарэсаў з Іранам. Паводле запыту ўладаў ЗША Мэн Ваньчжоў была затрыманая ў Канадзе, дзе дагэтуль чакае экстрадыцыі ў Злучаныя Штаты.
IAR/эж