Logo Polskiego Radia
Print

У Бэльгіі нагадваюць пра заслугі польскіх жаўнераў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2019 16:12
Выстава паказвае перамогі польскага войска ў Бэльгіі падчас Другой сусьветнай вайны.
Генэрал Станіслаў Мачэк у 1944 годзе.Генэрал Станіслаў Мачэк у 1944 годзе.By unknown-anonymous - Centralne Archiwum Wojskowe, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=61556673

У Бэльгіі нагадваюць пра заслугі польскіх жаўнераў
Выстава паказвае перамогі польскага войска ў Бэльгіі падчас Другой сусьветнай вайны.
У Брусэлі адбудзецца адкрыцьцё выставы „Браняносныя крылы” (Pancerne Skrzydła), якая прысьвечаная ўдзелу жаўнераў бранятанкавай дывізіі генэрала Станіслава Мачэка (Stanisław Maczek) у вызваленьні Бэльгіі.
Экспазыцыю можна будзе глядзець у Каралеўскім музэі арміі да 29 сакавіка бягучага году.
У цырымоніі адкрыцьця выставы прымуць удзел, між іншым, міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz), кіраўнік Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў Ян Юзаф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk), а таксама польскія вэтэраны.
„Выстава мае мультымэдыйны характар і паказвае перамогі польскага войска ў Бэльгіі, якую 75 гадоў таму палякі вызвалілі ад нямецкіх акупантаў”, - сказаў Ян Юзаф Каспшык.
Выстава складаецца зь некалькіх дзясяткаў стэндаў, сэнсорных экранаў, стужак і памятных рэчаў з верасьня 1944 году, то бок пэрыяду, калі жаўнеры генэрала Мачэка вызвалялі бэльгійскага гарады.
Выстава „Браняносныя крылы” будзе прэзэнтавацца па ўсёй Бэльгіі. „Брусэля – гэта выключна ейны першы прыпынак”, - заявіў амбасадар Польшчы ў Бэльгіі Артур Ажахоўскі (Artur Orzechowski).
аз

У Брусэлі адбудзецца адкрыцьцё выставы „Браняносныя крылы” (Pancerne Skrzydła), якая прысьвечаная ўдзелу жаўнераў бранятанкавай дывізіі генэрала Станіслава Мачэка (Stanisław Maczek) у вызваленьні Бэльгіі.

Экспазыцыю можна будзе глядзець у Каралеўскім музэі арміі да 29 сакавіка бягучага году.

У цырымоніі адкрыцьця выставы прымуць удзел, між іншым, міністар замежных спраў Польшчы Яцэк Чапутовіч (Jacek Czaputowicz), кіраўнік Упраўленьня па справах вэтэранаў і рэпрэсаваных асобаў Ян Юзаф Каспшык (Jan Józef Kasprzyk), а таксама польскія вэтэраны.

„Выстава мае мультымэдыйны характар і паказвае перамогі польскага войска ў Бэльгіі, якую 75 гадоў таму палякі вызвалілі ад нямецкіх акупантаў”, - сказаў Ян Юзаф Каспшык.

Выстава складаецца зь некалькіх дзясяткаў стэндаў, сэнсорных экранаў, стужак і памятных рэчаў з верасьня 1944 году, то бок пэрыяду, калі жаўнеры генэрала Мачэка вызвалялі бэльгійскага гарады.

Выстава „Браняносныя крылы” будзе прэзэнтавацца па ўсёй Бэльгіі. „Брусэль – гэта выключна ейны першы прыпынак”, - заявіў амбасадар Польшчы ў Бэльгіі Артур Ажахоўскі (Artur Orzechowski).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт