Logo Polskiego Radia
Print

Будзе рэакцыя ўладаў на дэманстрацыю нацыяналістаў у Асьвенцыме

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2019 11:20
„Будзе рэакцыя на ўчорашнія падзеі ў Асьвенцыме”, - паведаміў віцэ-міністар культуры Яраслаў Сэлін.
Пётр Рыбак, шэсьцe нацыяналістаў у Асьвенцыме.Пётр Рыбак, шэсьцe нацыяналістаў у Асьвенцыме.PAP/Andrzej Grygiel

Будзе рэакцыя ўладаў на дэманстрацыю нацыяналісты ў Асьвенцыме
„Будзе рэакцыя на ўчорашнія падзеі ў Асьвенцыме”, - паведаміў віцэ-міністар культуры Яраслаў Сэлін.
„Будзе рэакцыя на ўчорашнія падзеі ў Асьвенцыме”, - паведаміў віцэ-міністар культуры Яраслаў Сэлін (Jarosław Sellin). Паліцыя аналізуе запісу й фатаграфіі, зробленыя падчас шэсьця нацыяналістаў, якое ўчора ў памяць пра польскіх ахвярах канцлягераў, прайшло ля брамы былога нямецкага канцлягера „Аўшвіц - Біркенаў”.
Паводле кракаўскага выданьня „Gazeta Wyborcza” лідар шэсьця Пётр Рыбак (Piotr Rybak), крычаў у Асьвенцыме: „Час змагацца з габрэйствам і вызваліць ад яго Польшчу”.
Яраслаў Сэлін падкрэсьліў, што такія словы парушаюць польскае заканадаўства. Палітык нагадаў, што марш нацыяналістаў прайшоў на тэрыторыі гораду, а яго ўдзельнікі не атрымалі згоды на ўваход на тэрыторыю Музэя „Аўшвіц - Біркенаў”.
Учора паліцыя паведаміла, што магчымыя доказы злачынства будуць перададзеныя ў пракуратуру. У сваю чаргу міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі (Joachim Brudziński) напісаў, што ніколі зь яго боку ня будзе згоды на „ніякія дзеяньні, якія ўсхваляюць нацызм і антысэмітызм”.
Нагадаем, Пётр Рыбак у 2016 годзе быў прысуджаны да 10 месяцаў турмы за спаленьне пудзіла габрэя на рынку ва Ўроцлаве.
Учора на тэрыторыі Музэя „Аўшвіц-Біркенаў” прайшла цырымонія ў гонар ахвяраў нямецкіх нацысцкіх канцлягераў. Памяць забітых ушанавалі былыя зьняволеныя, прадстаўнікі польскіх уладаў і духавенства.
аз

„Будзе рэакцыя на ўчорашнія падзеі ў Асьвенцыме”, - паведаміў віцэ-міністар культуры Яраслаў Сэлін (Jarosław Sellin). Паліцыя аналізуе запісу й фатаграфіі, зробленыя падчас шэсьця нацыяналістаў, якое ўчора ў памяць аб польскіх ахвярах канцлягераў, прайшло ля брамы „Аўшвіц - Біркенаў”.

Паводле кракаўскага выданьня „Gazeta Wyborcza” лідар шэсьця Пётр Рыбак (Piotr Rybak), крычаў у Асьвенцыме: „Час змагацца з габрэйствам і вызваліць ад яго Польшчу”.

Яраслаў Сэлін падкрэсьліў, што такія словы парушаюць польскае заканадаўства. Палітык нагадаў, што марш нацыяналістаў прайшоў на тэрыторыі гораду, а яго ўдзельнікі не атрымалі згоды на ўваход на тэрыторыю былога нямецкага канцлягера „Аўшвіц - Біркенаў”.

Учора паліцыя паведаміла, што магчымыя доказы злачынства будуць перададзеныя ў пракуратуру. У сваю чаргу міністар унутраных спраў і адміністрацыі Яахім Брудзіньскі (Joachim Brudziński) напісаў, што ніколі зь яго боку ня будзе згоды на „ніякія дзеяньні, якія ўсхваляюць нацызм і антысэмітызм”.

Нагадаем, Пётр Рыбак у 2016 годзе быў прысуджаны да 10 месяцаў турмы за спаленьне пудзіла габрэя на рынку ва Ўроцлаве.

Учора на тэрыторыі Музэя „Аўшвіц-Біркенаў” прайшла цырымонія ў гонар ахвяраў нямецкіх нацысцкіх канцлягераў. Памяць забітых ушанавалі былыя зьняволеныя, прадстаўнікі польскіх уладаў і духавенства.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт