Logo Polskiego Radia
Print

Апазыцыя абвясьціла палітычную кампанію „За незалежнасьць”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2019 10:39
Віталь Рымашэўскі: Цяпер дэмакратычныя сілы Беларусі прапануюць канкрэтныя захады.
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Апазыцыя абвясьціла палітычную кампанію „За незалежнасьць”
Віталь Рымашэўскі: Цяпер дэмакратычныя сілы Беларусі прапануюць канкрэтныя захады.
Лідэр Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч, выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Віталь Рымашэўскі й кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Ігар Барысаў заявілі пра пачатак палітычнай кампаніі „За незалежнасьць”.
Віталь Рымашэўскі заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, што раней дэмакратычныя сілы Беларусі ставілі высокія мэты й не рабілі канкрэтных крокаў, а цяпер яны прапануюць канкрэтныя захады.
„Неабходна абараніць сьцяг і герб, надаць ім дзяржаўны статус, каб гэтыя сымбалі маглі выкарыстоўвацца на масавых мерапрыемствах. Ужо падрыхтаваны законапраект, які цяпер праходзіць апошнія ўзгадненьні, мяркуем, што ён будзе вынесены на сэсію ў парлямэнт.
Мы выступаем за рэформу сыстэмы адукацыі - каб беларуская мова сапраўды была дзяржаўнай. Каб ад дзіцячых садкоў - да асьпірантуры людзі мелі магчымасьць навучацца на беларускай мове. Мы выступаем за дэнансацыю Саюзнай дамовы й прапануем дзяржаве яе скасаваць.
Гэта пакет канкрэтных рэчаў, якія дзяржаве лёгка правесьці” - лічыць Віталь Рымашэўскі.
Рознагалосьсі ў стасунках паміж Беларусьсю і Расеяй паўсталі з прычыны правядзеньня Масквой так званага падатковага манэўру, які прывядзе да падаражэньня нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.
У разгар спрэчак між Беларусьсю й Расеяй аднавіць працэс інтэграцыі прапанаваў расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў: тое, што ён прапаноўваў (агульныя валюту, суд і мытню), у Беларусі сталі называць „ультыматумам Мядзьведзева”. Ён казаў, што толькі пры гэтых умовах можна будзе праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэньня, але ня зьвязваў наўпрост „саюзную дзяржаву” й грашовыя выплаты.
На гэтую прапанову Аляксандар Лукашэнка пазьней адказаў: „Я разумею гэтыя намёкі: атрымайце нафту, але давайце разбурайце краіну і ўступайце ў склад Расеі”. Ён паабяцаў: „Калі нас хочуць падзяліць на вобласьці і ўпіхнуць у Расею, гэтага ня будзе ніколі”. А 10 студзеня ён заявіў, што Масква можа страціць Менск як саюзьніка на заходнім напрамку, калі бакі не дамовяцца аб кампэнсацыі страт у сувязі з падатковым манэўрам.
15 студзеня першы віцэ-прэм’ер-міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў у адказ на пытаньне пра спрэчку Масквы й Менску аб кампэнсацыі за расейскі падатковы манэўр згадаў дамову 1999 году аб стварэньні „саюзнай дзяржавы” і сказаў, што цяпер створаная рабочая група, якая будзе пераглядаць тэкст саюзнай дамовы, каб „магчыма, прапанаваць яго актуалізаваць”.
Сілуанаў таксама казаў пра гатоўнасьць Расеі „субсыдыяваць Беларусь” у выпадку „сустрэчных крокаў” - у прыватнасьці, выкананьня дамовы аб „саюзнай дзяржаве” 1999 году. „Даваць субсыдыі прадпрыемствам чужой краіны дзіўна было б. Гэта можна было б рабіць, каб у нас была больш глыбокая ступень інтэграцыі”, - дадаў Сілуанаў.
svaboda.org/аз

Лідэр Руху „За Свабоду” Юрась Губарэвіч, выканаўца абавязкаў старшыні АГП Мікалай Казлоў, сустаршыня аргкамітэту партыі БХД Віталь Рымашэўскі й кіраўнік Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі „Грамада” Ігар Барысаў заявілі пра пачатак палітычнай кампаніі „За незалежнасьць”.

Віталь Рымашэўскі заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску, што раней дэмакратычныя сілы Беларусі ставілі высокія мэты й не рабілі канкрэтных крокаў, а цяпер яны прапануюць канкрэтныя захады.

„Неабходна абараніць сьцяг і герб, надаць ім дзяржаўны статус, каб гэтыя сымбалі маглі выкарыстоўвацца на масавых мерапрыемствах. Ужо падрыхтаваны законапраект, які цяпер праходзіць апошнія ўзгадненьні, мяркуем, што ён будзе вынесены на сэсію ў парлямэнт.

Мы выступаем за рэформу сыстэмы адукацыі - каб беларуская мова сапраўды была дзяржаўнай. Каб ад дзіцячых садкоў - да асьпірантуры людзі мелі магчымасьць навучацца на беларускай мове. Мы выступаем за дэнансацыю Саюзнай дамовы й прапануем дзяржаве яе скасаваць.Гэта пакет канкрэтных рэчаў, якія дзяржаве лёгка правесьці” - лічыць Віталь Рымашэўскі.

Рознагалосьсі ў стасунках паміж Беларусьсю і Расеяй паўсталі з прычыны правядзеньня Масквой так званага падатковага манэўру, які прывядзе да падаражэньня нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў.

У разгар спрэчак між Беларусьсю й Расеяй аднавіць працэс інтэграцыі прапанаваў расейскі прэм’ер-міністар Дзьмітры Мядзьведзеў: тое, што ён прапаноўваў (агульныя валюту, суд і мытню), у Беларусі сталі называць „ультыматумам Мядзьведзева”. Ён казаў, што толькі пры гэтых умовах можна будзе праводзіць адзіную палітыку ў галіне падаткаў, цэна- і тарыфаўтварэньня, але ня зьвязваў наўпрост „саюзную дзяржаву” й грашовыя выплаты.

На гэтую прапанову Аляксандар Лукашэнка пазьней адказаў: „Я разумею гэтыя намёкі: атрымайце нафту, але давайце разбурайце краіну і ўступайце ў склад Расеі”. Ён паабяцаў: „Калі нас хочуць падзяліць на вобласьці і ўпіхнуць у Расею, гэтага ня будзе ніколі”. А 10 студзеня ён заявіў, што Масква можа страціць Менск як саюзьніка на заходнім напрамку, калі бакі не дамовяцца аб кампэнсацыі страт у сувязі з падатковым манэўрам.

15 студзеня першы віцэ-прэм’ер-міністар фінансаў Расеі Антон Сілуанаў у адказ на пытаньне пра спрэчку Масквы й Менску аб кампэнсацыі за расейскі падатковы манэўр згадаў дамову 1999 году аб стварэньні „саюзнай дзяржавы” і сказаў, што цяпер створаная рабочая група, якая будзе пераглядаць тэкст саюзнай дамовы, каб „магчыма, прапанаваць яго актуалізаваць”.

Сілуанаў таксама казаў пра гатоўнасьць Расеі „субсыдыяваць Беларусь” у выпадку „сустрэчных крокаў” - у прыватнасьці, выкананьня дамовы аб „саюзнай дзяржаве” 1999 году. „Даваць субсыдыі прадпрыемствам чужой краіны дзіўна было б. Гэта можна было б рабіць, каб у нас была больш глыбокая ступень інтэграцыі”, - дадаў Сілуанаў.

svaboda.org/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт