Logo Polskiego Radia
Print

Мэры польскіх гарадоў дамагаюцца высьвятленьня абставін забойства Адамовіча

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 26.01.2019 12:26
Кіраўнікі гарадоў таксама запатрабавалі ўстанавіць, ці напярэдадні забойства Адамовіча дзейнасьць сілавых структур ажыцьцяўлялася паводле польскага заканадаўства.

Мэры польскіх гарадоў дамагаюцца высьвятленьня абставін забойства Адамовіча
Сярод іншых мэры Варшавы, Познані, Сопаты й Глівіцаў накіравалі зварот на імя прэм'ер-міністра Польшчы з патрабаваньнем высьветліць усе акалічнасьці забойства мэра Гданьска Паўла Адамовіча.
«Мы, мэры і бурмістры польскі гарадоў, перад абліччам трагічнай сьмерці Паўла Адамовіча, дамагаемся ажыцьцяўленьня ўсіх неабходных захадаў, прадугледжаных заканадаўствам, з мэтай неадкладнага й дакладнага высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў гэтай трагедыі » – гаворыцца ў звароце.
Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі лічыць, што самае галоўнае, гэта зрабіць адпаведныя зрабіць высновы з забойства Паўла Адамовіча. Кіраўнік польскай сталіцы дадаў, што мясцоваму самакіраваньню нельга занядбаць спадчыну Паўла Адамовіча, усе яго ініцыятывы мусяць быць працягнуты.
У сваім звароце кіраўнікі польскі гарадоў таксама запатрабавалі ўстанавіць, ці дзейнасьць пракуратуры, спэцслужбаў ды паліцыі напярэдадні забойства Адамовіча ажыцьцяўлялася паводле польскага заканадаўства.

Сярод іншых мэры Варшавы, Познані, Сопату й Глівіцаў накіравалі зварот на імя прэм'ер-міністра Польшчы з патрабаваньнем высьветліць усе акалічнасьці забойства мэра Гданьска Паўла Адамовіча.

«Мы, мэры і бурмістры польскі гарадоў, перад абліччам трагічнай сьмерці Паўла Адамовіча, дамагаемся ажыцьцяўленьня ўсіх неабходных захадаў, прадугледжаных заканадаўствам, з мэтай неадкладнага й дакладнага высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў гэтай трагедыі » – гаворыцца ў звароце.

Мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі лічыць, што самае галоўнае, гэта зрабіць адпаведныя высновы з забойства Паўла Адамовіча. Кіраўнік польскай сталіцы дадаў, што мясцоваму самакіраваньню нельга занядбаць спадчыну Паўла Адамовіча, усе яго ініцыятывы мусяць быць працягнуты.

У сваім звароце кіраўнікі польскіх гарадоў таксама запатрабавалі ўстанавіць, ці дзейнасьць пракуратуры, спэцслужбаў ды паліцыі напярэдадні забойства Адамовіча ажыцьцяўлялася паводле польскага заканадаўства.

PAP/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт