Logo Polskiego Radia
Print

Вырасьце заробак польскіх настаўнікаў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.01.2019 11:44
Міністар адукацыі ахарактарызавала перамовы паміж сваім міністэрствам і настаўніцкімі прафсаюзамі, як добрыя ды зьмястоўныя.
pixabay.com/Public Domain CC0

Вырасьце заробак польскіх настаўнікаў
Міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеўска паведаміла Першаму каналу Польскага радыё, што прапанавае падвышэньне заробкаў настаўнікаў, гэта дапрацоўка пытаньня, якое раней было занядбанае.
Палітык ахарактарызавала перамовы паміж профільным міністэрствам і настаўніцкімі прафсаюзамі, як добрыя ды зьмястоўныя, а нават, як пераломныя. Такая ацэнка грунтуецца, на тым што польскіх настаўнікаў сёлета чакаюць аж два павышэньня заробкаў.
У верасьні большасьць настаўнікаў заробяць на 500 злотых болей (120 эўра). Апроч гэтага зьявяцца дадатковыя сродкі на так званыя «адміністрацыйныя гадзіны».
Міністар адукацыі Залеўска, камэнтуючы, асноўнае патрабаваньне настаўніцкіх прафсаюзаў аб павышэньні заробкаў мінімум на 1000 злотых (240 эўра), заявіла, што самае важнае падчас перамоваў, гэта кампраміс.
Палітык нагадала, што пытаньне павышэньня заробкаў настаўнікаў не вырашалася на працягу многіх гадоў. Напрыклад, апошняе павышэньне заробкаў у гэта галіне адбылася ў 2012 годзе. Агулам у Польшчы працуе каля 700 тысяч настаўнікаў.

Міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеўска паведаміла Першаму каналу Польскага радыё, што прапанавае падвышэньне заробкаў настаўнікаў, гэта дапрацоўка пытаньня, якое раней было занядбанае.

Палітык ахарактарызавала перамовы паміж профільным міністэрствам і настаўніцкімі прафсаюзамі, як добрыя ды зьмястоўныя, а нават, як пераломныя. Такая ацэнка грунтуецца, на тым што польскіх настаўнікаў сёлета чакаюць аж два павышэньня заробкаў. У верасьні настаўнікі заробяць на 500 злотых болей (120 эўра). Апроч гэтага зьявяцца дадатковыя сродкі на так званыя «адміністрацыйныя гадзіны».

Міністар адукацыі Залеўска, камэнтуючы, асноўнае патрабаваньне настаўніцкіх прафсаюзаў аб павышэньні заробкаў мінімум на 1000 злотых (240 эўра), заявіла, што самае важнае падчас перамоваў, гэта кампраміс.

Палітык нагадала, што пытаньне павышэньня заробкаў настаўнікаў не вырашалася на працягу многіх гадоў. Напрыклад, апошняе павышэньне заробкаў у гэта галіне адбылася ў 2012 годзе. Агулам у Польшчы працуе каля 700 тысяч настаўнікаў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт