Logo Polskiego Radia
Print

„Халодная вайна” атрымала тры намінацыі на прэмію „Оскар”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.01.2019 11:24
Сьпіс намінантаў на прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва быў абвешчаны ў Лос-Анджэлесе.
Прэмія „Оскар”Прэмія „Оскар”Photo: analogicus/pixabay.com/CC0 Public Domain

„Халодная вайна” атрымала тры намінацыі на прэмію „Оскар”
Сьпіс намінантаў на прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва быў абвешчаны ў Лос-Анджэлесе.
Фільм „Халодная вайна” атрымаў тры намінацыі на прэмію „Оскар”. Кінастужка польскага рэжысэра Паўла Паўлікоўскага (Paweł Pawlikowski) будзе змагацца за прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва ў катэгорыях: „Лепшы фільм на замежнай мове”, „Лепшыя здымкі” й „Лепшы рэжысэр”. Сьпіс намінантаў быў абвешчаны ўчора ў Лос-Анджэлесе.
Нагадаем, „Халодная вайна” Паўла Паўлікоўскага атрымала чатыры статуэткі Эўрапейскай кінапрэміі, якую называюць „эўрапейскім Оскарам”. За гэты фільм Павал Паўлікоўскі таксама атрымаў „Залатую пальму” ў Канах.
„Халодная вайна” – гэта гісторыя каханьня дваіх людзей на фоне падзей 50-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі й Парыжы. У стужцы паказаныя таксама складаныя польскія лёсы - улада, якая ўмешваецца ў мастацтва й палітыка, якая прымае рашэньне ў жыцьці людзей. Гэта таксама аповед пра польскіх эмігрантаў.
„Халодная вайна” была прызнаная найлепшай польскай кінакарцінай 2018 году падчас Фэстывалю польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні.
Кінарэжысэр „Халоднай вайны” Павал Паўлікоўскі ў 2015 годзе атрымаў прэмію „Оскар” у катэгорыі „Лепшы фільм на замежнай мове” за кінакарціну „Іда”.
аз

Фільм „Халодная вайна” атрымаў тры намінацыі на прэмію „Оскар”. Кінастужка польскага рэжысэра Паўла Паўлікоўскага (Paweł Pawlikowski) будзе змагацца за прэмію Амэрыканскай акадэміі кінамастацтва ў наступных катэгорыях: „Лепшы фільм на замежнай мове”, „Лепшыя здымкі” й „Лепшы рэжысэр”. Сьпіс намінантаў быў абвешчаны ўчора ў Лос-Анджэлесе.

Нагадаем, „Халодная вайна” Паўла Паўлікоўскага атрымала чатыры статуэткі Эўрапейскай кінапрэміі, якую называюць „эўрапейскім Оскарам”. За гэты фільм Павал Паўлікоўскі таксама атрымаў „Залатую пальмавую галінку” ў Канах.

„Халодная вайна” – гэта гісторыя каханьня двух чалавек на фоне падзей 50-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі й Парыжы. У стужцы паказаныя таксама складаныя лёсы палякаў - улада, якая ўмешваецца ў мастацтва й палітыка, і якая прымае рашэньне ў жыцьці людзей. Гэта таксама аповед пра польскіх эмігрантаў.

„Халодная вайна” была прызнаная найлепшай польскай кінакарцінай 2018 году падчас Фэстывалю польскіх мастацкіх фільмаў у Гдыні.

Кінарэжысэр „Халоднай вайны” Павал Паўлікоўскі ў 2015 годзе атрымаў прэмію „Оскар” у катэгорыі „Лепшы фільм на замежнай мове” за кінакарціну „Іда”.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт