Logo Polskiego Radia
Print

Італьянская Матэра стала Эўрапейскай культурнай сталіцай

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 19.01.2019 12:30
У Матэры будзе рэалізавана больш за 50 вялікіх праектаў у розных мастацкіх напрамках.
Вид на город МатераВид на город Матераwikipedia.org/Luca Aless/CC BY-SA 4.0

Італьянская Матэра стала Эўрапейскай культурнай сталіцай
Урачыстая цырымонія адкрыцьця Эўрапейскай культурнай сталіцы пройдзе ў горадзе Матэра на поўдні Італіі. «На сустрэч будучыні» менавіта так гучыць лёзунг новай культурнай сталіцы.
Ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды адкрыцьця чарговай Эўрапейскай культурнай сталіцы прыме ўдзел прэзыдэнт Італіі Серджа Матарэла і прэм’ер-міністар краіны Джузэпэ Контэ.
Матэра – гэта горад на поўдні Італіі, які налічвае 60 тысяч жыхароў. Матэра зьяўляецца адным са старэйшых паселішчаў у сьвеце. У матэрскіх пячорах захаваліся дагістарычныя жылыя памяшканьні, 25 гадоў яны былі ўключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO.
У Матэры будзе рэалізавана больш за 50 вялікіх праектаў у розных мастацкіх напрамках. Дзеля наведваньня горада й яго музэяў ды выстаў дастаткова будзе купіць адзін квіток коштам 19 эўра.
Сёлета другой Эўрапейскай культурнай сталіцай стаў баўгарскі горад Плоўдзіў.

Урачыстая цырымонія адкрыцьця Эўрапейскай культурнай сталіцы пройдзе ў горадзе Матэра на поўдні Італіі. «На сустрэч будучыні» менавіта так гучыць лёзунг новай культурнай сталіцы.

Ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды адкрыцьця чарговай Эўрапейскай культурнай сталіцы прыме ўдзел прэзыдэнт Італіі Серджа Матарэла і прэм’ер-міністар краіны Джузэпэ Контэ.

Матэра – гэта горад на поўдні Італіі, які налічвае 60 тысяч жыхароў. Матэра зьяўляецца адным са старэйшых паселішчаў у сьвеце. У матэрскіх пячорах захаваліся дагістарычныя жылыя памяшканьні, 25 гадоў таму яны былі ўключаны ў Сьпіс сусьветнай спадчыны UNESCO.

У Матэры будзе рэалізавана больш за 50 вялікіх праектаў у розных мастацкіх напрамках. Дзеля наведваньня горада й яго музэяў ды выстаў дастаткова будзе купіць адзін квіток коштам 19 эўра.

Сёлета другой Эўрапейскай культурнай сталіцай стаў баўгарскі горад Плоўдзіў.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт