Logo Polskiego Radia
Print

Польскія дыпляматы наведаюць Іран

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 18.01.2019 14:38
Пра магчымасьць такога візыту польскіх дыпляматаў у эфіры Польскага радыё казаў таксама амбасадар Ірана ў Польшчы Масуд Эдрыс Кэрманшаху.
Foto:pixabay.com

Польскія дыпляматы наведаюць Іран
Міністэрства замежных спраў Польшчы пацьвердзіла, што польская дэлегацыя на чале з віцэ-міністрам Мацеем Лангам плянуе ў бліжэйшы час правесьці палітычныя кансультацыі ў МЗС Ірана ў Тэгеране. Дадатковую інфармацыю на гэтую МЗС пакуль не паведаміла.
У чацьвер пра магчымасьць такога візыту польскіх дыпляматаў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё казаў таксама амбасадар Ірана ў Польшчы Масуд Эдрыс Кэрманшаху. Паводле яго слоў, перамовы неабходны ў сувязі зь арганізацыяй польска-амэрыканскай канфэрэнцыі па бясьпецы на Блізкім Усходзе.
Кэрманшаху растлумачыў, што прадстаўнікі яго краіны не атрымалі запрашэньне на гэтую падзею. «Тэгеран пацьвердзіў жаданьне правесьці сустрэчу, ужо нават вызначаны дата прыбыцьця дэлегацыі», – паведаміў іранскі дыплямат.
Міжнародная канфэрэнцыя павінна адбыцца ў Варшаве ў сярэдзіне лютага. Амэрыканскі дзяржаўны сакратар Майк Пампэа паведаміў, што адной з тэмаў гэтай сустрэчы стане сытуацыя вакол Ірану. Тэгеран выступае супраць правядзеньня гэтай канфэрэнцыі.

Міністэрства замежных спраў Польшчы пацьвердзіла, што польская дэлегацыя на чале з віцэ-міністрам Мацеем Лангам плянуе ў бліжэйшы час правесьці палітычныя кансультацыі ў МЗС Ірана ў Тэгеране. Дадатковую інфармацыю на гэтую МЗС пакуль не паведаміла.

У чацьвер пра магчымасьць такога візыту польскіх дыпляматаў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё казаў таксама амбасадар Ірана ў Польшчы Масуд Эдрыс Кэрманшаху. Паводле яго слоў, перамовы неабходны ў сувязі зь арганізацыяй польска-амэрыканскай канфэрэнцыі па бясьпецы на Блізкім Усходзе.

Кэрманшаху растлумачыў, што прадстаўнікі яго краіны не атрымалі запрашэньне на гэтую падзею. «Тэгеран пацьвердзіў жаданьне правесьці сустрэчу, ужо нават вызначаны дата прыбыцьця дэлегацыі», – паведаміў іранскі дыплямат.

Міжнародная канфэрэнцыя павінна адбыцца ў Варшаве ў сярэдзіне лютага.

Амэрыканскі дзяржаўны сакратар Майк Пампэа паведаміў, што адной з тэмаў гэтай сустрэчы стане сытуацыя вакол Ірану. Тэгеран выступае супраць правядзеньня гэтай канфэрэнцыі.

IAR/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт