Міністар замежных спраў Нямеччыны наведвае Кіеў і Маскву
PR dla Zagranicy
Eduard Zholud
18.01.2019 12:42
Застаецца невядомым, ці падчас перамоваў будзе закранутая тэма будаўніцтва, скрытыкаванага Ўкраінай ды Польшчай, газаправоду Паўночная плынь 2.
Сяргей Лаўроў і Гайка МаасRUSSIA GERMANY DIPLOMACY
Міністар замежных спраў Нямеччыны наведвае Кіеў і Маскву
Кіраўнік нямецкай дыпляматыі Гайка Маас вылецеў зь афіцыйным візытам у Маскву. Міністра сустрэнецца са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым. На зваротным шляху Гайка Маас спыніцца ва Ўкраіне.
Прэс-сакратар фэдэральнага Міністэрства замежных спраў Нямеччыны паведаміў, што галоўнымі тэмамі перамоваў Мааса і Лаўрова будуць канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, вайна ў Сірыі, а таксама далейшы лёс Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці.
Сёньня ж міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас накіруецца ва Ўкраіну. У Кіеве дыплямат сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Украіны Пятром Клімкіным. Галоўнай тэмай размовы паміж міністрамі будзе украіна-расейкі канфлікт.
Пакуль застаецца невядомым, ці падчас перамоваў у Кіеве ды Маскве будзе закранутае тэма будаўніцтва, скрытыкаванага Ўкраінай ды Польшчай, газаправоду Паўночная плынь 2. Аднак учора, Гайка Маас заявіў, што магчымыя амэрыканскія санкцыі не паўплываюць на будову газаправоду.
Кіраўнік нямецкай дыпляматыі Гайка Маас вылецеў зь афіцыйным візытам у Маскву. Міністар сустрэнецца са сваім расейскім калегам Сяргеем Лаўровым. На зваротным шляху Гайка Маас спыніцца ва Ўкраіне.
Прэс-сакратар фэдэральнага Міністэрства замежных спраў Нямеччыны паведаміў, што галоўнымі тэмамі перамоваў Мааса і Лаўрова будуць канфлікт на ўсходзе Ўкраіны, вайна ў Сірыі, а таксама далейшы лёс Дамовы аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасьці.
Сёньня ж міністар замежных спраў Нямеччыны Гайка Маас накіруецца ва Ўкраіну. У Кіеве дыплямат сустрэнецца зь міністрам замежных спраў Украіны Пятром Клімкіным. Галоўнай тэмай размовы паміж міністрамі будзе ўкраіна-расейкі канфлікт.
Пакуль застаецца невядомым, ці падчас перамоваў у Кіеве ды Маскве будзе закранутая тэма будаўніцтва, скрытыкаванага Ўкраінай ды Польшчай, газаправоду Паўночная плынь 2. Аднак учора, Гайка Маас заявіў, што магчымыя амэрыканскія санкцыі не паўплываюць на будову газаправоду.
IAR/эж