Прэм’ер Польшчы заахвочвае хаўрусьнікаў павялічыць выдаткі на кібэрбясьпеку
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        16.01.2019 11:44
                    
                                 
                
                
                    «Мы павінны абараніць Польшчу, Эўропу й Амэрыку ад кібэратак, крадзяжоў дадзеных і непраўдзівых навін, які атручваюць грамадзкае жыцьцё».
                
                
                    
                        
Матэвуш Маравецкі youtube.com/screen
                     
                
                
                
               
                
                          
Прэм’ер Польшчы заахвочвае хаўрусьнікаў павялічыць выдаткі на кібэрбясьпеку
У Варшаве кіраўнік польскага ўраду прыняў удзел польска-амэрыканскай канфэрэнцыі пад назвай «Новая ініцыятыва для Польшчы – будучы сусьветны лідэр па абароне чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі».
Матэвуш Маравецкі выказаў спадзяваньне, што гэтая сустрэча ўзмацніць доўгатэрміновае польска-амэрыканскае супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі ў сеціве. Ён падкрэсьліў, што дадзенае супраца мае значны палітычны аспэкт.
«Мы павінны абараніць Польшчу, Эўропу й Амэрыку ад кібэратак, крадзяжом дадзеных і непраўдзівымі навінамі, які атручваюць грамадзкае жыцьцё. Для мяне такі накірунак дзеяньняў зьяўляецца абавязковым і відавочным» – заявіў Матэвуш Маравецкі.
Нагадаем, напрыканцы мінулага году ў польскім урадзе паўстала пасада ўпаўнаважанага па пытаньнях кібэрбясьпекі. Упаўнаважаны праводзіць маніторынг дзейнасьці польскай Сыстэмы кібэрбясьпекі, а таксама каардынуе працу ў гэтай галіне ў ўрадавым, камэрцыйным ды мілітарным сэктарах.
IAR/эж
У Варшаве кіраўнік польскага ўраду прыняў удзел польска-амэрыканскай канфэрэнцыі пад назвай «Новая ініцыятыва для Польшчы – будучы сусьветны лідэр па абароне чацьвёртай прамысловай рэвалюцыі».
Матэвуш Маравецкі выказаў спадзяваньне, што гэтая сустрэча ўзмацніць доўгатэрміновае польска-амэрыканскае супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі ў Сеціве. Ён падкрэсьліў, што дадзенае супраца мае значны палітычны аспэкт.
«Мы павінны абараніць Польшчу, Эўропу й Амэрыку ад кібэратак, крадзяжоў дадзеных і непраўдзівых навін, які атручваюць грамадзкае жыцьцё. Для мяне такі накірунак дзеяньняў зьяўляецца абавязковым і відавочным» – заявіў Матэвуш Маравецкі.
Нагадаем, напрыканцы мінулага году ў польскім урадзе паўстала пасада ўпаўнаважанага па пытаньнях кібэрбясьпекі. Упаўнаважаны праводзіць маніторынг дзейнасьці польскай Сыстэмы кібэрбясьпекі, а таксама каардынуе працу ў гэтай галіне ва ўрадавым, камэрцыйным ды мілітарным сэктарах.
IAR/эж