На горных курортах Польшчы існуе небясьпека сходу лявін
PR dla Zagranicy
Viktar Korbut
13.01.2019 11:28
У Татрах на вышыні больш за 1600 мэтраў дзейнічае трэці ўзровень лявіннай небясьпекі.
КарканошыФота: pixabay.com
У Татрах на вышыні больш за 1600 мэтраў дзейнічае трэці ўзровень лявіннай небясьпекі, ніжэй за гэты ўзровень — другі. Ратавальнікі не раяць падымацца ў больш высокія часткі гор.
Трэці ўзровень лявінай небясьпекі на практыцы азначае, што сьнежнае покрыва слаба трымаецца на многіх стромкіх схілах. Сход лявін магчымы пры невялікай дадатковай нагрузцы, у асноўным на стромкіх схілах. У некаторых выпадках магчымы адвольны сход лавін.
У Татрах па-ранейшаму захоўваюцца неспрыяльныя ўмовы для горных прагулак. Сьцежкі пакрыты тоўстым слоем сьнегу.
Папулярны турыстычны маршрут з Паляніцы Бялчаньскай да Марскога Вока адкрыты для турыстычнага і коннага транспарту. Аднак і тут існуе вялікая пагроза сходу лявін.
Трэці ўзровень лявіннай небясьпекі таксама захоўваецца ў гарах Карканошы. Умовы для горных паходаў тут вельмі складаныя, тэмпэратура мінус 12 градусаў, дзьме моцны паўночна-заходні вецер. На сьцежках ляжаць гурбы сьнегу, месцамі лёд.
Другі ўзровень лявіннай небясьпекі зафіксаваны ў Бяскідах, а таксама ў Бяшчадах.
вк