Logo Polskiego Radia
Print

Польскія настаўнікі патрабуюць павышэньня заробкаў і пагражаюць забастоўкай

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 12.01.2019 07:46
  • настаўнікі.mp3
Мінадукацыі не згаджаецца з патрабаваньнямі, зазначаючы, што польскі настаўнік зарабляе ад 486 эўра (стажор) да 882 эўра (пэдагог вышэйшай катэгорыі).
Старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (на першым пляне справа)Старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж (на першым пляне справа)PAP/Bartłomiej Zborowski

Польскія настаўнікі не выключаюць, што прыступяць да забастоўкі. У выніку перамоў паміж прадстаўнікамі прафсаюзаў пэдагогаў і міністрам адукацыі Польшчы паразуменьне дасягнутае не было. Асноўнае патрабаваньне настаўнікаў мае фінансавы характар.
У польскай мове ёсьць прымаўка, што калі невядома, у чым справа, то справа – у грашах. З польскімі настаўнікамі вядома – справа напэўна ў грашах: пэдагогі проста патрабуюць павышэньня зарплатаў. Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы ў асобе кіраўніка ведамства Анны Залеўскай прапануе рост зарплат на 120-160 злотых (28-37 эўра). Мінадукацыі зьяўляецца прыхільнікам паступовага росту зарплат і нагадвае, што прапанова наконт дадзенай квоты – гэта другі транш павышэньня заробкаў, бо першы ўжо быў. З прапановай ведамства не згаджаюцца прафсаюзы пэдагогаў, у тым ліку найбуйнейшы Саюз польскіх настаўнікаў. Яны патрабуюць, каб пачынаючы са студзеня бягучага году рост зарплат склаў 1 тыс. злотых (233 эўра) на стаўку, прычым незалежна ад катэгорыі настаўніка.
Міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеўска глядзіць на перамовы з аптымізмам, хоць падчас іх і не было дасягнутае паразуменьне.
Анна Залеўска: Мы спынілі перамовы, але дамовіліся, што сустрэнемся ў іншы раз. Такім чынам, існуе шанц, што нам удасца дасягнуць кампраміс. Прафсаюзы заявілі, што на нашы прапановы адкажуць да серады. Я спадзяюся, што ў першых днях лютага нам удасца падпісаць дакумэнты, каб урад мог прыняць адпаведныя пастановы.
У адрозьненьні ад міністар Залеўскай аптымістамі не зьяўляюцца прафсаюзы, якія прадстаўляюць інтарэсы настаўнікаў. Старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж сказаў журналістам пасьля перамоў, што пэдагогі не пачулі адказаў на свае пытаньні й прапановы.
Славамір Броняж: Міністэрства не прадставіла нам ніякай прапановы – яны стараліся нас пераканаць у тым, што за зарплаты адказвае ня ведамства, а муніцыпальныя ўлады. Акрамя таго, спадарыня міністар старалася нас пераканаць адкласьці свае патрабаваньні й тэму зарплат цяпер не закранаць. Скажу шчыра: выказваньні спадарыні міністар былі прыкладам пустаслоўя.
Славамір Броняж таксама зазначыў, што ў выпадку, калі Мінадукацыі ня зьменіць сваёй пазыцыі па росту зарплат, Саюз польскіх настаўнікаў ды іншыя прафсаюзы рагледзяць магчымасьць генэральнай забастоўкі, а ў якасьці патэнцыйнага тэрміну разглядаецца пэрыяд экзаменаў, у тым ліку й час экзаменаў на атэстат сталасьці.
Некалькі слоў пра сыстэму сярэдняй адукацыі ў Польшчы. У краіне сярэдняя адукацыя мае двухступенную формулу – васьмігадовая базавая школа й трохгадовы ліцэй. Рэформа адукацыі была праведзеная ў 2018 годзе – да гэтага часу ў краіне працавала трохступенная формула: гімназія, базавая школа й ліцэй. У наступным годзе замест трохгадовага ліцэя будзе ўведзены чатырохгадовы.
Пачынаючы з 2000 году ў Польшчы існуюць чатыры катэгорыі настаўнікаў. Гэта, у свабодным перакладзе, настаўнік-стажор, кантрактны настаўнік, прызначаны настаўнік й дыплёмны настаўнік.
А колькі зарабляюць у Польшчы настаўнікі? Залежыць, зразумела, ад катэгорыі, школы ды іншых чыньнікаў. «Мы зарабляем ад 1750 да 2800 злотых «на рукі», – сказаў журналістам учора адзін з настаўнікаў. У пераводзе са злотых гэта дае ад 407 да 652 эўра.
У сваю чаргу Мінадукацыі паведаміла, што стажор зарабляе «на рукі» 2087 злотых (486 эўра), кантракты – 2309 злотых (538 эўра), прызначаны – 2976 злотых (693 эўра) і дыплёмны – 3784 злотыя (882 эўра). Ня ўсе настаўнікі згаджаюцца зь лічбамі Мінадукацыі – многія сьцьвярджаюць, што такіх грошай ніколі ў жыцьці ня бачылі.
Дарэчы, каб быць настаўнікам у Польшчы трэба мець тытул бакалаўра альбо магістра з пэдагагічнай падрыхтоўкай альбо без пэдагагічнай. Пры гэтым настаўнікі з пэдагагічнай падрыхтоўкай зарабляюць больш.
І яшчэ некалькі слоў пра Саюз польскіх настаўнікаў. Гэта найстарэйшы ў Польшчы прафсаюз пэдагогаў, заснаваны ажно ў 1905 годзе. Ён аб’ядноўвае пэдагогаў і выкладчыкаў сярэдніх, сярэднеспэцыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі.

Польскія настаўнікі не выключаюць, што прыступяць да забастоўкі. У выніку перамоў паміж прадстаўнікамі прафсаюзаў пэдагогаў і міністрам адукацыі Польшчы паразуменьне дасягнутае не было. Асноўнае патрабаваньне настаўнікаў мае фінансавы характар.

У польскай мове ёсьць прымаўка, што калі невядома, у чым справа, то справа – у грашах. З польскімі настаўнікамі вядома – справа напэўна ў грашах: пэдагогі проста патрабуюць павышэньня зарплатаў. Міністэрства нацыянальнай адукацыі Польшчы ў асобе кіраўніка ведамства Анны Залеўскай прапануе рост зарплат на 120-160 злотых (28-37 эўра). Мінадукацыі зьяўляецца прыхільнікам паступовага росту зарплат і нагадвае, што прапанова наконт дадзенай квоты – гэта другі транш павышэньня заробкаў, бо першы ўжо быў. З прапановай ведамства не згаджаюцца прафсаюзы пэдагогаў, у тым ліку найбуйнейшы Саюз польскіх настаўнікаў. Яны патрабуюць, каб пачынаючы са студзеня бягучага году рост зарплат склаў 1 тыс. злотых (233 эўра) на стаўку, прычым незалежна ад катэгорыі настаўніка.

Міністар нацыянальнай адукацыі Анна Залеўска глядзіць на перамовы з аптымізмам, хоць падчас іх і не было дасягнутае паразуменьне.

Анна Залеўска: Мы спынілі перамовы, але дамовіліся, што сустрэнемся ў іншы раз. Такім чынам, існуе шанц, што нам удасца дасягнуць кампраміс. Прафсаюзы заявілі, што на нашы прапановы адкажуць да серады. Я спадзяюся, што ў першых днях лютага нам удасца падпісаць дакумэнты, каб урад мог прыняць адпаведныя пастановы.

У адрозьненьні ад міністар Залеўскай аптымістамі не зьяўляюцца прафсаюзы, якія прадстаўляюць інтарэсы настаўнікаў. Старшыня Саюзу польскіх настаўнікаў Славамір Броняж сказаў журналістам пасьля перамоў, што пэдагогі не пачулі адказаў на свае пытаньні й прапановы.

Славамір Броняж: Міністэрства не прадставіла нам ніякай прапановы – яны стараліся нас пераканаць у тым, што за зарплаты адказвае ня ведамства, а муніцыпальныя ўлады. Акрамя таго, спадарыня міністар старалася нас пераканаць адкласьці свае патрабаваньні й тэму зарплат цяпер не закранаць. Скажу шчыра: выказваньні спадарыні міністар былі прыкладам пустаслоўя.

Славамір Броняж таксама зазначыў, што ў выпадку, калі Мінадукацыі ня зьменіць сваёй пазыцыі па росту зарплат, Саюз польскіх настаўнікаў ды іншыя прафсаюзы рагледзяць магчымасьць генэральнай забастоўкі, а ў якасьці патэнцыйнага тэрміну разглядаецца пэрыяд экзаменаў, у тым ліку й час экзаменаў на атэстат сталасьці.

Некалькі слоў пра сыстэму сярэдняй адукацыі ў Польшчы. У краіне сярэдняя адукацыя мае двухступенную формулу – васьмігадовая базавая школа й трохгадовы ліцэй. Рэформа адукацыі была праведзеная ў 2017 годзе – да гэтага часу ў краіне працавала трохступенная формула: гімназія, базавая школа й ліцэй. У наступным годзе замест трохгадовага ліцэя будзе ўведзены чатырохгадовы.

Пачынаючы з 2000 году ў Польшчы існуюць чатыры катэгорыі настаўнікаў. Гэта, у свабодным перакладзе, настаўнік-стажор, кантрактны настаўнік, прызначаны настаўнік й дыплёмны настаўнік.

А колькі зарабляюць у Польшчы настаўнікі? Залежыць, зразумела, ад катэгорыі, школы ды іншых чыньнікаў. «Мы зарабляем ад 1750 да 2800 злотых «на рукі», – сказаў журналістам учора адзін з настаўнікаў. У пераводзе са злотых гэта дае ад 407 да 652 эўра.

У сваю чаргу Мінадукацыі паведаміла, што стажор зарабляе «на рукі» 2087 злотых (486 эўра), кантракты – 2309 злотых (538 эўра), прызначаны – 2976 злотых (693 эўра) і дыплёмны – 3784 злотыя (882 эўра). Ня ўсе настаўнікі згаджаюцца зь лічбамі Мінадукацыі – многія сьцьвярджаюць, што такіх грошай ніколі ў жыцьці ня бачылі.

Дарэчы, каб быць настаўнікам у Польшчы трэба мець тытул бакалаўра альбо магістра з пэдагагічнай падрыхтоўкай альбо без пэдагагічнай. Пры гэтым настаўнікі з пэдагагічнай падрыхтоўкай зарабляюць больш.

І яшчэ некалькі слоў пра Саюз польскіх настаўнікаў. Гэта найстарэйшы ў Польшчы прафсаюз пэдагогаў, заснаваны ажно ў 1905 годзе. Ён аб’ядноўвае пэдагогаў і выкладчыкаў сярэдніх, сярэднеспэцыяльных і вышэйшых устаноў адукацыі.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт