Logo Polskiego Radia
Print

„Халодная вайна” – кандыдат на прэмію Брытанскай акадэміі кінамастацтва

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 09.01.2019 14:07
За гэты фільм польскі рэжысэр Павал Паўлікоўскі атрымаў, між іншым, Залатую пальму ў Канах.
Рэжысэр Павал Паўлікоўскі Рэжысэр Павал Паўлікоўскі PAP/EPA/JASON SZENES

„Халодная вайна” – кандыдат на прэмію Брытанскай акадэміі кінамастацтва
За гэты фільм польскі рэжысэр Павал Паўлікоўскі атрымаў, між іншым, Залатую пальму ў Канах.
„Халодная вайна” – кінастужка польскага рэжысэра Паўла Паўлікоўскага (Paweł Pawlikowski) была намінаваная на прэмію Брытанскай акадэміі кінамастацтва (British Academy Film Awards).
Фільм мае шанец выйграць прызы ў катэгорыях: лепшы фільм на замежнай мове, лепшы арыгінальны сцэнар і лепшая апэратарская праца. У катэгорыі лепшы рэжысэр намінацыю атрымаў Павел Паўлікоўскі.
Нагадаем, „Халодная вайна” Паўла Паўлікоўскага атрымала найбольшую колькасьць статуэтак Эўрапейскай кінапрэміі: за найлепшы фільм, рэжысуру, сцэнар і найлепшую першаплянавую акторку.
Эўрапейскую кінапрэмію называюць „эўрапейскім Оскарам”. Яна ўручаецца з 1997 году.
„Халодная вайна” – гэта гісторыя каханьня дваіх людзей на фоне падзей 50-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі й Парыжы. У стужцы паказаныя таксама складаныя польскія лёсы, улада, якая ўмешваецца ў мастацтва, палітыка, якая прымае рашэньне ў жыцьці людзей. Гэта таксама аповед пра польскіх эмігрантаў.
За гэты фільм Павал Паўлікоўскі таксама атрымаў Залатую пальму ў Канах.
аз

„Халодная вайна” – кінастужка польскага рэжысэра Паўла Паўлікоўскага (Paweł Pawlikowski) была намінаваная на прэмію Брытанскай акадэміі кінамастацтва (British Academy Film Awards).

Фільм мае шанец выйграць прызы ў катэгорыях: лепшы фільм на замежнай мове, лепшы арыгінальны сцэнар і лепшая апэратарская праца. У катэгорыі лепшы рэжысэр намінацыю атрымаў Павел Паўлікоўскі.

Нагадаем, „Халодная вайна” Паўла Паўлікоўскага атрымала найбольшую колькасьць статуэтак Эўрапейскай кінапрэміі: за найлепшы фільм, рэжысуру, сцэнар і найлепшую першаплянавую акторку. Эўрапейскую кінапрэмію называюць „эўрапейскім Оскарам”. Яна ўручаецца з 1997 году.

„Халодная вайна” – гэта гісторыя каханьня дваіх людзей на фоне падзей 50-х гадоў у Польшчы, Бэрліне, Югаславіі й Парыжы. У стужцы паказаныя таксама складаныя польскія лёсы, улада, якая ўмешваецца ў мастацтва, палітыка, якая прымае рашэньне ў жыцьці людзей. Гэта таксама аповед пра польскіх эмігрантаў.

За гэты фільм Павал Паўлікоўскі таксама атрымаў Залатую пальму ў Канах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт