Logo Polskiego Radia
Print

Менск увайшоў у ТОП-10 эўрапейскіх гарадоў, якія варта наведаць сёлета

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.01.2019 19:04
Сярод аргумэнтаў на карысьць наведваньня Менска называецца атмасфэра старога гораду зь яго кавярнямі й барамі, чысьціня, бясьпека й дружалюбнасьць беларусаў.
Кастрычніцкая плошчаКастрычніцкая плошчаWikipedia/Hanna Zelenko/CC BY-SA 3.0

Менск увайшоў у ТОП-10 эўрапейскіх гарадоў, якія варта наведаць сёлета
Брытанская газэта Independent уключыла Менск у ТОП-10 гарадоў Эўропы, якія варта наведаць у 2019 годзе.
Выданьне адзначае, што ў беларускай сталіцы сёлета пройдуць ІІ Эўрапейскія гульні з 21 па 30 чэрвеня. Таксама сярод аргумэнтаў на карысьць наведваньня Менска называюць 30-дзённы бязьвізавы рэжым для замежнікаў, атмасфэру старога гораду зь яго кавярнямі й барамі, чысьціню, бясьпеку й дружалюбнасьць беларусаў.
Акрамя Менска, у ТОП-10 гарадоў, якія варта наведаць, увайшлі Ратэрдам (Нідэрлянды), Сітжэс (Гішпанія), Арль (Францыя), Сараева (Босьнія й Герцагавіна), Рым (Італія), парыскі Дыснэйлэнд, Бялград (Сэрбія), Вэнэцыя (Італія), Брысталь (Вялікабрытанія).

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт