Logo Polskiego Radia
Print

«Жоўтыя камізэлькі» атакавалі офіс прэс-сакратара ўраду Францыі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.01.2019 13:02
Гэта была першая падобная атака на дзяржаўную ўласнасьць з моманту, як суботнія пратэсты пачаліся ў сярэдзіне лістапада.
У Францыі «жоўтыя камізэлькі» праводзяць акцыі пратэсту па суботах, пачынаючы зь лістапада 2018 годуУ Францыі «жоўтыя камізэлькі» праводзяць акцыі пратэсту па суботах, пачынаючы зь лістапада 2018 годуPAP/EPA/IAN LANGSDON

«Жоўтыя камізэлькі» атакавалі офіс прэс-сакратара ўраду Францыі
Суботнія антыўрадавыя пратэсты ў францускай сталіцы, якія спачатку былі мірнымі, перарасьлі ў беспарадкі – паліцыі прыйшлося ўжываць спэцсродкі й эвакуіраваць прэс-сакратара ўрада Бэнжамэна Грыво.
Сутыкненьні пачаліся пасьля таго, як дэманстранты адхіліліся ад узгодненага маршруту. Некалькі аўто былі спаленыя, а паліцыя прымяніла вадамёты й сьветлавыя гранаты.
Пратэстоўцы атакавалі офіс прэс-сакратара францускага ўраду Бэнджамэна Грыво. Яго й паўдзясятка калегаў эвакуіравалі пасьля таго, як пярэднія дзьверы будынка былі часткова разбураныя з дапамогай будаўнічых інструмэнтаў.
«Гэта быў напад не на мяне. Гэта быў напад на інстытуты, дэмакратычную форму праўленьня», – сказаў пазьней Грыво.
Гэта была першая падобная атака на дзяржаўную ўласнасьць з моманту, як суботнія пратэсты пачаліся ў сярэдзіне лістапада. Пратэстоўцы спрабавалі дабрацца да прэзыдэнцкага Елісейскага палаца.
Паводле дадзеных уладаў, каля 50 тысяч чалавек удзельнічалі ў пратэстах па ўсёй Францыі ў суботу, 5 студзеня. Паліцыя налічыла каля 3500 дэманстрантаў у Парыжы.
Нагадаем, што ў Францыі «жоўтыя камізэлькі» праводзяць акцыі пратэсту па суботах, пачынаючы зь лістапада 2018 года. Актывісты выступаюць супраць павышэньня коштаў на паліва, урадавай падатковай палітыкі ў цэлым і патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта й прэм'ер-міністра.

Суботнія антыўрадавыя пратэсты ў францускай сталіцы, якія спачатку былі мірнымі, перарасьлі ў беспарадкі – паліцыі прыйшлося ўжываць спэцсродкі й эвакуіраваць прэс-сакратара ўрада Бэнжамэна Грыво.

Сутыкненьні пачаліся пасьля таго, як дэманстранты адхіліліся ад узгодненага маршруту. Некалькі аўто былі спаленыя, а паліцыя прымяніла вадамёты й сьветлавыя гранаты.

Пратэстоўцы атакавалі офіс прэс-сакратара францускага ўраду Бэнджамэна Грыво. Яго й паўдзясятка калегаў эвакуіравалі пасьля таго, як пярэднія дзьверы будынка былі часткова разбураныя з дапамогай будаўнічых інструмэнтаў.

«Гэта быў напад не на мяне. Гэта быў напад на інстытуты, дэмакратычную форму праўленьня», – сказаў пазьней Грыво.

Гэта была першая падобная атака на дзяржаўную ўласнасьць з моманту, як суботнія пратэсты пачаліся ў сярэдзіне лістапада. Пратэстоўцы спрабавалі дабрацца да прэзыдэнцкага Елісейскага палаца.

Паводле дадзеных уладаў, каля 50 тысяч чалавек удзельнічалі ў пратэстах па ўсёй Францыі ў суботу, 5 студзеня. Паліцыя налічыла каля 3500 дэманстрантаў у Парыжы.

Нагадаем, што ў Францыі «жоўтыя камізэлькі» праводзяць акцыі пратэсту па суботах, пачынаючы зь лістапада 2018 году. Актывісты выступаюць супраць павышэньня коштаў на паліва, урадавай падатковай палітыкі ў цэлым і патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта й прэм'ер-міністра.

корреспондент/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт