Logo Polskiego Radia
Print

Менскі аэрапорт назвалі самым пунктуальным малым аэрапортам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 05.01.2019 11:04
Пра гэта сьведчыць справаздача брытанскай аналітычнай кампаніі Official Airline Guide.
 Нацыянальны аэрапорт «Менск» Нацыянальны аэрапорт «Менск»commons.wikimedia.org/Vasyatka1/CC BY-SA 4.0

Менскі аэрапорт назвалі самым пунктуальным малым аэрапортам
Пра гэта сьведчыць справаздача брытанскай аналітычнай кампаніі Official Airline Guide.
Нацыянальны аэрапорт „Менск” заняў першае месца ў топ-20 па пунктуальнасьці палётаў у 2018 годзе ў катэгорыі „Small Airports”. Такую справаздачу зрабіла брытанская аналітычная кампанія Official Airline Guide (OAG), якая зьбірае інфармацыю пра рэйсы, аэрапорты й авіякампаніі.
Што такое Small Airports? Гэта аэрапорты, якія абслугоўваюць ад 2,5 да 5 млн пасажыраў у год.
Каго яшчэ адзначылі ў намінацыі? Аэрапорт „Абга” (AHB) у Саудаўскай Арабіі й „Лёс Кабас” (SJD) у Сан Хасэ дэль Каба ў Мэксыцы.
У катэгорыі Large і Mega перамаглі аэрапорты Aсака й Токіё адпаведна.
svaboda.org/аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт