Logo Polskiego Radia
Print

Новы Год у Нямеччыне пройдзе пры надзвычайных мерах бясьпекі

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.12.2018 13:05
Спэцыяльныя меры бясьпекі ўведзеныя напярэдадні Новага Года ў нямецкіх гарадах.
Foto: EPA/JULIUS GEORG Dostawca: PAP/EPA

Самая вялікая сьвяточная імпрэза ў Нямеччыне, а таксама і ў Эўропе, пройдзе ў Бэрліне ля Брандэнбурскіх варот.

Цягам некалькіх апошніх дзён ідзе падрыхтоўка да гуляньня, у першую чаргу арганізатары клапоцяцца пра тое, каб імпрэза прайшла бясьпечна. Вуліца 17 чэрвеня ў самым цэнтры Бэрліна, дзе будзе праходзіць сталічная «навагодняя ноч», вось ужо некалькіх дзён зачыненая для руху транспарту.

Вакол зоны «Нуль», дзе будуць знаходзіцца ўдзельнікі гуляньня, пастаўленыя ахоўныя бэтонныя блёкі. Паліцыя будзе старанна правяраць усіх, хто ўваходзіць у зону. Забараняецца прыносіць заплечнікі або сумкі больш чым пяцьдзесят на пяцьдзесят сантымэтраў. Не дазваляецца прыносіць піратэхнічныя матэрыялы, шкляны посуд ды іншыя цьвёрдыя прадметы.

Арганізатары прагназуюць, што сёлета ў навагодніх гуляньнях у Бэрліне возьме ўдзел больш за мільён чалавек. Падобныя сьвяточныя імпрэзы пройдуць таксама ў іншых нямецкіх гарадах.

Паліцыя гарантуе, што сёлетні Новы Год будзе бясьпечным.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт