Logo Polskiego Radia
Print

Польскія семʼі палепшылі свой стан у мінулым годзе

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 31.12.2018 12:43
Рэалізацыя ўрадавых праграм «Сямʼя 500+», «Малыш+», «Добры старт» ды іншых паўплывала на паляпшэньне дабрабыту польскіх семʼяў.
Foto: pixabay.com/CC0

Сацыялягічныя дасьледаваньні паказваюць, што амаль 70% семʼяў ацэньваюць мінулы год, як добры для іх і сваіх блізкіх.

Толькі з праграмы «Сямʼя 500+» скарысталіся больш за 3 мільёны 770 тысяч польскіх дзяцей. У польскія семʼі трапіла амаль 58 мільярдаў злотых. – адзначыў міністар па справах сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Рафальска.

Галоўнае статыстычнае ўпраўленьне Польшчы ды Eurostat сьведчаць, што значна скарацілася беднасьць сярод палякаў, асабліва дзіцячая беднасьць у шматдзетных семʼях. Таксама палепшылася становішча няпоўных семʼяў і семʼяў з дзецьмі з асаблівымі патрэбамі.

Паляпшэньню сытуацыі польскіх семʼяў спрыяла даступнасьць месцаў працы, у зьвязку з тым, што беспрацоўе знаходзіцца на рэкордна нізкім узроўні. У дадатак сёлета павялічыўся мінімальны памер аплаты працы, які складае 2 250 злотых.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт