Logo Polskiego Radia
Print

Палякі зьбіраюць грошы для дзяцей у Марыупалі

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 29.12.2018 15:01
Кампанію падтрымкі арганізуе Фонд Сьвятога Мікалая і Польскага радыё.
Photo: pixabay.com

Да канца студзеня можна падтрымаць дабрачынную кампанію на карысьць дзяцей горада Марыупаль паблізу фронту ва Ўкраіне. Кампанію арганізуе Фонд Сьвятога Мікалая і Польскага радыё.

У Марыупаль з ваеннай тэрыторыі зьбегла 100 тысяч чалавек, больш за палову складаюць дзеці. Прадстаўнік фонду Сьвятога Мікалая Ізабэля Ставіцка (Izabela Stawicka) адзначыла, што грошы прызначаюцца на стыпэндыі для дзяцей на разьвіцьцё іх талентаў. Акрамя гэтага дзеці атрымаюць школьныя наборы, і змогуць выехаць на вакацыі. Фонд плянуе пабудаваць у Марыупалі сьвятліцу і адрамантаваць туалет у адной са школ у Марыупалі.

Акцыю можна падтрымаць СМС-паведамленьнем па нумары 7545 зьместам «Pomoc», у інтэрнэт-краме Польскага радыё можна купіць CD «Święta bez granic 2018» або падтрымаць фонд грашовым ахвяраваньнем. Падрабязная інфармацыя знаходзіцца на сайце www.mikolaj.org.pl/ukraina.

Да гэтага часу арганізатары сабралі больш за адзін мільён злотых ($370 тыс). Раней у эфіры Трэцяй праграмы Польскага радыё адбыўся калядны аўкцыён на карысьць кампаніі. Палова сабраных сродкаў паходзіць менавіта з гэтага аўкцыёну.

На пачатку лютага грошы будуць перададзеныя ва Ўкраіну.

яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт