Польшча змагаецца са зьявай маргіналізацыі
У краіне стартавала праграма, накіраваная на актывізацыю неактыўнага насельніцтва.
З 7 студзеня 2019 году мясцовыя органы ўлады й няўрадавыя арганізацыі могуць падаваць заяўкі на атрыманьне сродкаў з праграмы „Ад маргіналізацыі да актывізацыі” (Od wykluczenia do aktywizacji). Праграма накіраваная на актывізацыю неактыўнага насельніцтва.
Паводле віцэ-міністра па справах сям'і, працы й сацыяльнай палітыкі Эльжбеты Баяноўскай (Elżbieta Bojanowska), бюджэт праграмы складае больш за 3 мільёны 300 тысяч злотых (амаль 770 тысяч эўра).
Эльжбеты Баяноўскай: Мэта праграмы - дапамога людзям у патрэбе й прафэсійна неактыўным грамадзянам, то бок асобам, выключаным з грамадзкага жыцьця. Гэта інструмэнт, які дапаможа ўвесьці новыя спосабы працы з такімі грамадзянамі й дапаможа ў іх актывізацыі.
У рамках праграмы былі абвешчаныя чатыры конкурсы.
Эльжбеты Баяноўскай: У рамках першага конкурсу сродкі могуць атрымаць Клюбы грамадзкай інтэграцыі. У рамках другога – Цэнтры грамадзкай інтэграцыі. У сваю чаргу ў рамках трэцяга конкурсу старацца атрымаць сродкі могуць усе арганізацыі, якія займаюцца моладзьдзю. Чацьвёрты конкурс датычыць прасоўваньня ідэі станоўчых падыходаў у грамадзкім жыцьці. Мы павінны павінны абменьвацца інфармацыяй пра дзеяньні, якія накіраваныя на карысьць актывізацыі людзей, каб дэманстраваць станоўчы падаход у вырашэньні згаданых пытаньняў.
Заяўкі можна падаваць у Аддзелы сацыяльнай палітыкі ваяводзкіх упраўленьняў.
аз