Logo Polskiego Radia
Print

У Менску каля помніка Міцкевічу прайшло калядаваньне (ФОТА)

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 24.12.2018 16:02
Сёньня, 24 сьнежня, споўнілася 220 гадоў з дня нараджэньня Адама Міцкевіча.
У Менску каля помніка Адаму Міцкевічу прайшло калядаваньнеУ Менску каля помніка Адаму Міцкевічу прайшло калядаваньнефота: Пасольства Польшчы ў Беларусі

У Менску каля помніка Міцкевічу прайшло калядаваньне
У Менску каля помніка Адаму Міцкевічу прайшло калядаваньне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел польскія дыпляматы, прадстаўнікі польскай дыяспары ў Беларусі, а таксама жыхары й госьці сталіцы. Ля помніка, які быў пастаўлены ў Менску 15 гадоў таму, удзельнікі прасьпявалі калядкі й прачыталі вершы славутага паэта. Перад мерапрыемствам у касьцёле сьвятых Сымона й Алены (Чырвоны касьцёл) адбылася імша. Сёньня, 24 сьнежня, споўнілася 220 гадоў з дня нараджэньня Адама Міцкевіча.
Дырэктар музэю Адама Міцкевіча ў Завосьсі Віктар Дмухоўскі, які прысутнічаў на мерапрыемстве, сказаў карэспандэнту Польскага радыё, што з году ў год расьце колькасьць наведвальнікаў установы. Паводле дырэктара, турысты прыяжджаюць з розных краін – з Польшчы, Чэхіі, Швэцыі, ЗША ды нават Аўстраліі ды іншых дзяржаў.
Тым часам у наваградзкім музэі Адама Міцкевіча працуе выстава мастацкіх прац, прысьвечаных паэту, на якой прадстаўленыя выяўленчыя творы студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёлета музэй Міцкевіча ў Наваградку наведала больш за 30 тыс. турыстаў.

У Менску каля помніка Адаму Міцкевічу прайшло калядаваньне. У мерапрыемстве прынялі ўдзел польскія дыпляматы, прадстаўнікі польскай дыяспары ў Беларусі, а таксама жыхары й госьці сталіцы. Ля помніка, які быў пастаўлены ў Менску 15 гадоў таму, удзельнікі прасьпявалі калядкі й прачыталі вершы славутага паэта.

Перад мерапрыемствам у касьцёле сьвятых Сымона й Алены (Чырвоны касьцёл) адбылася імша. Сёньня, 24 сьнежня, споўнілася 220 гадоў з дня нараджэньня Адама Міцкевіча.

Дырэктар музэю Адама Міцкевіча ў Завосьсі Віктар Дмухоўскі, які прысутнічаў на мерапрыемстве, сказаў карэспандэнту Польскага радыё, што з году ў год расьце колькасьць наведвальнікаў установы. Паводле дырэктара, турысты прыяжджаюць з розных краін – з Польшчы, Чэхіі, Швэцыі, ЗША ды нават Аўстраліі ды іншых дзяржаў.

Тым часам у наваградзкім музэі Адама Міцкевіча працуе выстава мастацкіх прац, прысьвечаных паэту, на якой прадстаўленыя выяўленчыя творы студэнтаў і выкладчыкаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Сёлета музэй Міцкевіча ў Наваградку наведала больш за 30 тыс. турыстаў.

вс

/

/
Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт