Вядомы летувіскі палітык падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.12.2018 15:30
Пры правядзеньні расьсьледаваньня была выяўленая цэлая сетка асоб, дзейнасьць якіх уяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Летувы.
pixabay.com/Public Domain CC0
Вядомы летувіскі палітык падазраецца ў шпіянажы на карысьць Расеі
У Летуве па падазрэньні ў шпіянажы на карысьць Расеі затрымана некалькі чалавек, у тым ліку – былы старшыня Сацыялістычнага народнага фронту Альгірдас Палецкіс.
Паводле крыніц у паліцыі, Палецкіса затрымалі з доказамі, што ён займаўся зборам інфармацыі па замове спэцслужбаў.
Альгірдас Палецкіс знаходзіцца пад вартай з кастрычніка гэтага году. Дакладная колькасьць затрыманых не называецца. Паводле генпракуратуры, агентурная дзейнасьць працягвалася доўгі час і была сьвядомай. Сярод падазраваных ёсьць адзін грамадзянін Расеі.
Паводле паліцыі, пры правядзеньні расьсьледаваньня была выяўленая цэлая сетка асоб, дзейнасьць якіх уяўляе пагрозу нацыянальнай бясьпецы Летувы.
За шпіянаж у Летуве пагражае пазбаўленьне свабоды тэрмінам ад двух да дзесяці гадоў.

вс