Logo Polskiego Radia
Print

У студзені стартуе новая праграма падтрымкі стартапаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.12.2018 18:03
На гэта прызначаны бюджэт у памеры 133 мільёнаў злотых (амаль 31 мільён эўра).
Здымак мае ілюстрацыйны характар
Здымак мае ілюстрацыйны характар Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

У студзені стартуе новая праграма падтрымкі стартапаў
На гэта прызначаны бюджэт у памеры 133 мільёнаў злотых (амаль 31 мільён эўра).
У студзені ў Польшчы стартуе новая праграма падтрымкі стартапаў, то бок маладых тэхналягічных кампаній. Польскае агенцтва па разьвіцьці прадпрымальніцтва выбрала 10 „паскаральнікаў”, то бок апэратараў, якія ў супрацоўніцтве зь сярэднімі й буйнымі кампаніямі дапамогуць разьвіваць дзейнасьць па меншай меры 400 стартапам. На гэта прызначаны бюджэт у памеры 133 мільёнаў злотых (амаль 31 мільён эўра).
Новая праграма будзе працягам і пашырэньнем пілётнага праекта Scale Up (Skejl аp), у якім прынялі ўдзел каля 280 інавацыйных кампаній.
Міністар па пытаньнях прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) сказала, што гэта быў вельмі вялікі посьпех.
IAR 3 - 2018-12-14 14:03:00 - STARTUPY-PROGRAM-WSPARCIE
Ядвіга Эмілевіч: Другая праграма Scale Up, рэалізаваная Польскім агенцтвам па разьвіцьці прадпрымальніцтва, крыху іншая, чым пілётны праект. Гэтым разам мы робім стаўку на канкрэтныя галіны й таму мы вырашылі прафіляваць нашыя чаканьні. То бок, мы выбралі „паскаральнікі”, якія будуць засяроджвацца на выбраных намі сэктарах. Гэта, напрыклад, электрамабільнасьць, біятэхналёгіі, фінансавыя тэхналёгіі, сучасны транспарт… Гэтых галінаў ёсьць некалькі.
Віцэ-старшыня Польскага агенцтва па разьвіцьці прадпрымальніцта Мікалай Ружыцкі (Mikołaj Różycki) адзначыў, што памер субсыдый для кожнага з апэратараў складае ад 13 да 15 мільёнаў злотых ( ад 3 да 3,5 мільёна эўра).
Мікалай Ружыцкі: Пляны на бліжэйшыя 18 месяцаў амбітныя. Нагадаю, у студзені пачнецца першы набор кампаніяў у аспэкце канкрэтных ідэяў. Паскаральнікі плянуюць, каб цягам гэтых 18 месяцаў у наборы ўдзельнічала 500 кампаній. 400 зь іх зможа перайсьці ў другі этап праграмы, то бок аказваць паслугі, працаваць з апекунамі, то бок працаваць з кампаніямі, які прымаюць удзел у праекце. Трэба сказаць, што гэткіх кампаніяў-апекуноў мы маем ужо 70.
У рамках гэтай праграмы выбраныя стартапы павінны атрымаць падтрымку мэнтараў і экспэртаў бізнэс-тэхналёгій, а таксама гранты на суму да 200 тысяч злотых (больш за 46,5 тысячы эўра).
аз

У студзені ў Польшчы стартуе новая праграма падтрымкі стартапаў, то бок маладых тэхналягічных кампаній. Польскае агенцтва па разьвіцьці прадпрымальніцтва выбрала 10 „паскаральнікаў”, то бок апэратараў, якія ў супрацоўніцтве зь сярэднімі й буйнымі кампаніямі дапамогуць разьвіваць дзейнасьць па меншай меры 400 стартапам. На гэта прызначаны бюджэт у памеры 133 мільёнаў злотых (амаль 31 мільён эўра).

Новая праграма будзе працягам і пашырэньнем пілётнага праекта Scale Up, у якім прынялі ўдзел каля 280 інавацыйных кампаній.
Міністар па пытаньнях прадпрымальніцтва й тэхналёгій Ядвіга Эмілевіч (Jadwiga Emilewicz) сказала, што гэта быў вельмі вялікі посьпех.

Ядвіга Эмілевіч: Другая праграма Scale Up, рэалізаваная Польскім агенцтвам па разьвіцьці прадпрымальніцтва, крыху іншая, чым пілётны праект. Гэтым разам мы робім стаўку на канкрэтныя галіны й таму мы вырашылі прафіляваць нашыя чаканьні. То бок, мы выбралі „паскаральнікі”, якія будуць засяроджвацца на выбраных намі сэктарах. Гэта, напрыклад, электрамабільнасьць, біятэхналёгіі, фінансавыя тэхналёгіі, сучасны транспарт… Гэтых галінаў ёсьць некалькі.

Віцэ-старшыня Польскага агенцтва па разьвіцьці прадпрымальніцта Мікалай Ружыцкі (Mikołaj Różycki) адзначыў, што памер субсыдый для кожнага з апэратараў складае ад 13 да 15 мільёнаў злотых ( ад 3 да 3,5 мільёна эўра).

Мікалай Ружыцкі: Пляны на бліжэйшыя 18 месяцаў амбітныя. Нагадаю, у студзені пачнецца першы набор кампаніяў у аспэкце канкрэтных ідэяў. Паскаральнікі плянуюць, каб цягам гэтых 18 месяцаў у наборы ўдзельнічала 500 кампаній. 400 зь іх зможа перайсьці ў другі этап праграмы, то бок аказваць паслугі, працаваць з апекунамі, то бок працаваць з кампаніямі, які прымаюць удзел у праекце. Трэба сказаць, што гэткіх кампаніяў-апекуноў мы маем ужо 70.

У рамках гэтай праграмы выбраныя стартапы павінны атрымаць падтрымку мэнтараў і экспэртаў бізнэс-тэхналёгій, а таксама гранты на суму да 200 тысяч злотых (больш за 46,5 тысячы эўра).

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт