Logo Polskiego Radia
Print

Форум Грамадзянскай супольнасьці УП прыняў Рэзалюцыю па Беларусі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 18.12.2018 09:11
Удзельнікі Асамблеі зьвяртаюць увагу на шматлікія парушэньні правоў чалавека ў Беларусі.
Источник: pixabay.com/СС0/Creative Commons

Асамблея Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, якая прайшла ў Тбілісі, прыняла Рэзалюцыю аб парушэньні правоў чалавека й перасьледу журналістаў у Беларусі, паведамляецца на сайце БАЖ.

Удзельнікі Асамблеі зьвяртаюць увагу на шматлікія парушэньні правоў чалавека ў Беларусі й заклікаюць чыноўнікаў і структуры Эўразьвязу ва ўзаемадзеяньні зь Беларусьсю кіравацца выкананьнем правоў чалавека, як найвышэйшай каштоўнасьцю.

Паводле Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства, у краіне працягваюць сыстэматычна парушацца такія асноўныя правы чалавека, як свабода сходаў, асацыяцый і слова. Адсутнічае ўсёабдымнае антыдыскрымінацыйнае заканадаўства, ня створаныя эфэктыўныя мэханізмы забесьпячэньня роўнасьці й абароны ад дыскрымінацыі.

Апрача таго, улады краіны зьвяртаюцца да практыкі палітычна матываваных перасьледаў праваабаронцаў, грамадзянскіх актывістаў і плянамерна ствараюць больш жорсткія ўмовы для працы СМІ ў краіне.

baj.by/spring96.org/аз


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт