Logo Polskiego Radia
Print

Польшча дапамагае патрабуючым у Іраку

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 12.12.2018 12:58
Заканчваецца візыт польскага міністра па справах гуманітарнай дапамогі ў Іраку.
Заканчваецца візыт польскага міністра па справах гуманітарнай дапамогі ў Іраку. Заканчваецца візыт польскага міністра па справах гуманітарнай дапамогі ў Іраку. PAP/Witold Repetowicz

Польшча дапамагае патрабуючым у Іраку
Заканчваецца візыт польскага міністра па справах гуманітарнай дапамогі ў Іраку.
Заканчваецца візыт польскага міністра па справах гуманітарнай дапамогі ў Іраку. Сёньня Бэата Кэмпа (Beata Kempa) сустрэнецца ў горадзе Арбіл з прадстаўнікамі рэгіянальнага ўраду Курдыстану. Польская дэлегацыя таксама наведае адну зь мясцовых бальніц і перадасьць установе мэдыцынскую тэхніку.
Прадстаўніца польскага ўраду заявіла, што, Польшча чакае ад ураду ў Багдадзе і ўладаў гораду Арбіл абароны мясцовых меншасьцяў, якія падвяргаюцца перасьледу.
Яна запэўніла, што гуманітарная дапамога, якую аказвае Польшча, мае адкрытую форму, то бок яна накіраваная да ўсіх патрабуючых, незалежна ад іх веравызнаньня.
На заканчэньне свайго візыту ў Іраку міністар Кэмпа сустрэнецца прадстаўнікамі Агенцтва ЗША па міжнародным разьвіцьці (United States Agency for International Development, USAID) у Іраку й Генэральным консулам ЗША ў гэтай краіне Стывэнам Фэйгенам (Steven Fagin).
Нагадаем, у канцы лістапада ў Вашынгтоне міністар Кэмпа падпісала мэмарандум з Агенцтвам ЗША па міжнародным разьвіцьці. Дамова прадугледжвае каардынацыю дзеяньняў у галіне гуманітарнай дапамогі.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт