Генсакратар NATO асудзіў тэракт у Страсбургу
Француская паліцыя надалей шукае тэрарыста, які ўчора ўвечары адкрыў агонь па мінаках у Страсбургу.
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг асудзіў тэракт у Страсбургу. Француская паліцыя надалей шукае тэрарыста, які ўчора ўвечары, непадалёк каральнай ярмаркі ў гэтым горадзе, адкрыў агонь па мінаках.
У выніку загінулі 3 чалавекі, 13 атрымалі раненьні, у тым ліку 8 - цяжкія.
„Мы рашуча асуджаем бессэнсоўную атаку ў Страсбургу. Я шчыра спачуваю сем'ям і сябрам усіх загінулых і параненых”, - напісаў у Твітэры Енс Столтэнбэрг.
Тэрарыст са Страсбурга – гэта 20-гадовы мужчына, які нарадзіўся й жыве ў гэтым горадзе. Яго неаднойчы судзілі за ўдзел у шматлікіх нападах на банкі ў Францыі й Нямеччыне. Мужчына вядомы паліцыі таксама сваімі радыкальнымі поглядамі й падтрымкай джыхаду.
Па дадзеных францускіх СМІ, учора ўвечары паліцыя спрабавала яго затрымаць у сувязі зь іншым злачынствам, якое ён зьдзейсьніў улетку.
У сувязі з тэрактам Францыя абвастрыла памежны кантроль і ўвяла дадатковыя паліцэйскія патрулі на ўсіх калядных кірмашах у краіне.
аз
Генэральны сакратар NATO Енс Столтэнбэрг асудзіў тэракт у Страсбургу. Француская паліцыя надалей шукае тэрарыста, які ўчора ўвечары, непадалёк каляднай ярмаркі ў гэтым горадзе, адкрыў агонь па мінаках. У выніку загінулі 3 чалавекі, 13 атрымалі раненьні, у тым ліку 8 - цяжкія.
„Мы рашуча асуджаем бессэнсоўную атаку ў Страсбургу. Я шчыра спачуваю сем'ям і сябрам усіх загінулых і параненых”, - напісаў у Твітэры Енс Столтэнбэрг.
Тэрарыст са Страсбурга – гэта 20-гадовы мужчына, які нарадзіўся й жыве ў гэтым горадзе. Яго неаднойчы судзілі за ўдзел у шматлікіх нападах на банкі ў Францыі й Нямеччыне. Мужчына вядомы паліцыі таксама сваімі радыкальнымі поглядамі й падтрымкай джыхаду.
Па дадзеных францускіх СМІ, учора ўвечары паліцыя спрабавала яго затрымаць у сувязі зь іншым злачынствам, якое ён зьдзейсьніў улетку. У сувязі з тэрактам Францыя абвастрыла памежны кантроль і ўвяла дадатковыя паліцэйскія патрулі на ўсіх калядных кірмашах у краіне.
аз