Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы раздалі перадкалядныя падарункі на 11 млн эўра

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 10.12.2018 15:53
Дзякуючы спонсарам малазабясьпечаныя сем'і змогуць сустрэць зімовыя сьвяты ў лепшым настроі.
Валянтэры фонду рыхтуюць пасылкі для патрабуючых Валянтэры фонду рыхтуюць пасылкі для патрабуючых PAP/Jacek Bednarczyk

У Польшчы раздалі перадкалядныя падарункі на 11 млн эўра
Дзякуючы спонсарам малазабясьпечаныя сем'і змогуць сустрэць зімовыя сьвяты ў лепшым настроі.
На 47 млн злотых (амаль 11 млн эўра) атрымалі патрабуючыя дапамогу ў рамках дабрачыннай акцыі «Высакародная пасылка» (Szlachetna Paczka). У Кракаве падведзеныя вынікі гэтага перадкаляднага мерапрыемства, якое прайшло 18-ы раз.
Дапамогу на калядныя сьвяты атрымалі 17 тыс. сямей, а спонсарамі падарункаў сталі амаль 600 тыс. фізычных і юрыдычных асоб. У сярэднім сума дапамогі на адну сямʼю склала 2 тыс. 800 злотых (652 эўра).
Сутнасьць акцыі заключаецца ў тым, што малазабясьпечаныя семʼі пішуць лісты ў фонд, які зьяўляецца арганізатарам акцыі. Яны просяць звычайныя рэчы, патрэбныя для штодзённага функцыянаваньня, для прыкладу, кампутарныя стол, калыску для дзіцяці чаравікі альбо рамонт кухні ці ваннага пакою. Адпаведныя рэчы альбо паслугу купляе донар.
Як штогод, сёлета ўдзел у акцыі прынялі таксама вядомыя палітыкі, спартоўцы, музыканты й акторы.

На 47 млн злотых (амаль 11 млн эўра) атрымалі патрабуючыя дапамогу ў рамках дабрачыннай акцыі «Высакародная пасылка» (Szlachetna Paczka). У Кракаве падведзеныя вынікі гэтага перадкаляднага мерапрыемства, якое прайшло 18-ы раз.

Дапамогу на калядныя сьвяты атрымалі 17 тыс. сямей, а спонсарамі падарункаў сталі амаль 600 тыс. фізычных і юрыдычных асоб. У сярэднім сума дапамогі на адну сямʼю склала 2 тыс. 800 злотых (652 эўра).

Сутнасьць акцыі заключаецца ў тым, што малазабясьпечаныя семʼі пішуць лісты ў фонд, які зьяўляецца арганізатарам акцыі. Яны просяць звычайныя рэчы, патрэбныя для штодзённага функцыянаваньня, для прыкладу, кампутарны стол, калыску для дзіцяці, чаравікі альбо рамонт кухні ці ваннага пакою. Адпаведныя рэчы альбо паслугу купляе донар.

Як штогод, сёлета ўдзел у акцыі прынялі таксама вядомыя палітыкі, спартоўцы, музыканты й акторы.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт