Найгоршую якасьць паветра ў Эўрапейскім Зьвязе мае Польшча
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Eduard Zholud
                        
                        07.12.2018 11:59
                    
                                 
                
                
                    «Забруджаньне паветра – гэта найвялікшая цывілізацыйная праблема Польшчы, барацьба зь ёй павінна быць абсалютным прыярытэтам».
                
                
                    
                        
Photo: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                          
У Польшчы найгоршая якасьць паветра сярод усіх краін ЭЗ
Пра гэта заявіў кіраўнік Вышэйшай кантрольнай платы Польшчы Кшыштоф Квяткоўскі падчас кліматычнага саміту ААН, які зараз праходзіць у Катавіцах. Арганізаваныя Палатай кантролю праверкі выявілі кепскую каардынацыю, а таксама недастатковае фінансаваньне змаганьня са смогам.
«Забруджаньне паветра – гэта найвялікшая цывілізацыйная праблема Польшчы, барацьба зь ёй павінна быць абсалютным прыярытэтам » – паведаміў старшыня польскай Вышэйшай палаты кантролю Кшыштоф Квяткоўскі.
Паводле дакладу Палаты аб якасьці паветра ў Польшчы, паляпшэньне сытуацыі можа быць дасягнутае толькі за кошт скарачэньня цьвёрдага паліва, то-бок вугольля
Паводле дадзеных дадзеных Сусьветнай Арганізацыі Аховы Здароўя, праз забруджанае паветра штогод у сьвеце памірае 7 мільёнаў чалавек. Штогод за смогу ў Эўропе памірае 400 тысяч чалавек, у Польшчы гэты паказчык дасягае 46 тысяч чалавек.
PAP/эж
Пра гэта заявіў кіраўнік Вышэйшай кантрольнай палаты Польшчы Кшыштоф Квяткоўскі падчас кліматычнага саміту ААН, які зараз праходзіць у Катавіцах. Арганізаваныя Палатай кантролю праверкі, выявілі кепскую каардынацыю, а таксама недастатковае фінансаваньне змаганьня са смогам.
«Забруджаньне паветра – гэта найвялікшая цывілізацыйная праблема Польшчы, барацьба зь ёй павінна быць абсалютным прыярытэтам» – паведаміў старшыня польскай Вышэйшай палаты кантролю Кшыштоф Квяткоўскі.
Паводле дакладу Палаты аб якасьці паветра ў Польшчы, паляпшэньне сытуацыі можа быць дасягнутае толькі за кошт скарачэньня выкарыстаньня цьвёрдага паліва, то-бок вугольля.
Дадзеныя Сусьветнай Арганізацыі Аховы Здароўя ўказваюць на тое, што праз забруджанае паветра штогод у сьвеце памірае 7 мільёнаў чалавек.  За смогу ў Эўропе памірае 400 тысяч чалавек, у Польшчы гэты паказчык дасягае 46 тысяч чалавек штогод.
PAP/эж