У беларускім падручніку паўстаньне Каліноўскага назвалі «польскім»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
05.12.2018 08:47
Падручнік выдадзены ў 2018 годзе й мае грыф Міністэрства адукацыі Беларусі.
Кастусь Каліноўскі,1863 годPublic Domain
У беларускім падручніку паўстаньне Каліноўскага назвалі «польскім»
Паўстаньне 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў беларускім падручніку названае «польскім». Пра такі пасаж у падручніку па рускай літаратуры для восьмага класа паведамляе ў сацсетках Сяргей Дубялевіч.
Падручнік выдадзены ў 2018 годзе. Аўтарамі яго зьяўляюцца С.Захарава, Т.Марозава, Г.Чэпелева. Выданьне мае грыф Міністэрства адукацыі.
«Адмена прыгоннага права ў 1861 годзе выклікала новы выбух народных хваляваньняў, самае буйное зь іх – Польскае паўстаньне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (1863-1864)», – паведамляюць аўтары падручніка.
Паўстаньне 1863-1864 гадоў пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага ў беларускім падручніку названае «польскім».

эўрарадыё/вс