Дарадчык прэзыдэнта: Захад дапусьціў укараненьне расейскіх агентаў у свае эліты
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.12.2018 18:47
Захад праігнараваў пагрозу з боку Расеі, зрабіўшы стаўку на барацьбу з тэрарызмам і сканцэнтраваўшы на ёй усе сілы спэцслужбаў - дарадчык.
Andrzej ZybertowiczFoto: polskieradio.pl
Дарадчык прэзыдэнта РП: Захад дапусьціў укараненьне расейскіх агентаў у свае эліты
Дарадчык прэзыдэнта Польшчы й кіраўніка Бюро нацыянальнай бясьпекі Анджэй Зыбэртовіч абвінаваціў Захад у няправільным вызначэньні сусьветных пагроз.
Ён заявіў, што пасьля заканчэньня халоднай вайны, і асабліва пасьля тэракту 11 верасьня, заходнія краіны зьдзейсьнілі фундамэнтальную стратэгічную памылку ў ходзе стварэньня сыстэмы бясьпекі.
У інтэрвію дзяржаўнаму інфармацыйнаму тэлеканалу TVP Info дарадчык Анджэя Дуды сказаў, што Захад праігнараваў пагрозу з боку Расеі, зрабіўшы стаўку на барацьбу з тэрарызмам і сканцэнтраваўшы на ёй усе сілы спэцслужбаў.
На думку Анджэя Зыбэртовіча, гэта дазволіла расейскай агентуры «як нож у масла» ўвайсьці ў эліты заходніх дзяржаў.

вс
на фота: Анджэй Зыбэртовіч