Logo Polskiego Radia
Print

У Польшчы ў 460 тыс. чалавек – апошняя стадыя атлусьценьня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.12.2018 14:21
У Польшчы існуе 30 мэдыцынскіх устаноў, у якіх выконваюцца апэрацыі па зьмяншэньні страўніка альбо адбываецца хірургічнае лячэньне марбіднага атлусьценьня.
pixabay.com/Public Domain CC0

У Польшчы ў 460 тыс. чалавек – апошняя стадыя атлусьценьня
У Польшчы 45% жанчын і 62% мужчын маюць празьмерную вагу. З гэтага ліку ў 1,5% чалавек (каля 460 тыс. грамадзян) – марбіднае атлусьценьне, – апошняя, трэцяя ступень атлусьценьня.
Пра марбіднае атлусьценьне гаворка ідзе тады, калі BMI (Body Mass Index) перавышае 35 пунктаў. Гэта азначае, што, напрыклад, жанчына ростам у 160 см важыць 110 кг.
У Сэнаце Польшчы адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам атлусьценьня ў краіне. Міністар аховы здароўя падкрэсьліваў, што марбіднае атлусьценьне нельга вылечыць дыетай альбо фізычнай актыўнасьцю – у згаданых выпадках неабходным зьяўляецца ўмяшальніцтва лекараў, перш за ўсё хірургаў.
У Польшчы існуе 30 мэдыцынскіх устаноў, у якіх выконваюцца апэрацыі па зьмяншэньні страўніка альбо адбываецца хірургічнае лячэньне марбіднага атлусьценьня.

У Польшчы 45% жанчын і 62% мужчын маюць празьмерную вагу. З гэтага ліку ў 1,5% чалавек (каля 460 тыс. грамадзян) – марбіднае атлусьценьне, – апошняя, трэцяя ступень атлусьценьня.

Пра марбіднае атлусьценьне гаворка ідзе тады, калі BMI (Body Mass Index) перавышае 35 пунктаў. Гэта азначае, што, напрыклад, жанчына ростам у 160 см важыць 110 кг.

У Сэнаце Польшчы адбылася канфэрэнцыя, прысьвечаная праблемам атлусьценьня ў краіне. Міністар аховы здароўя Лукаш Шумоўскі падкрэсьліў, што марбіднае атлусьценьне нельга вылечыць дыетай альбо фізычнай актыўнасьцю – у згаданых выпадках неабходным зьяўляецца ўмяшальніцтва лекараў, перш за ўсё хірургаў.

У Польшчы існуе 30 мэдыцынскіх устаноў, у якіх выконваюцца апэрацыі па зьмяншэньні страўніка альбо адбываецца хірургічнае лячэньне марбіднага атлусьценьня.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт