У Варшаве прайшла канфэрэнцыя «Праца для Польшчы»
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
02.12.2018 14:02
Абʼяднаныя правыя сілы падсумавалі тры гады свайго кіраваньня краінай.
Foto: PAP/Radek Pietruszka
Падчас падзеі польскі прэмʼер міністар Матэвуш Маравецкі паабяцаў будаваць будучыню краіны на дынамізьме й аптымізьме польскіх грамадзян.
Польскі прэмʼер-міністар выступіў з прамовай на адкрыцьці канфэрэнцыі ў Варшаве «Праца для Польшчы». Дадзеная мерапрыемства стала спробай падвесьці вынікі трохгадовага кіраваньня ўраду Абʼяднаных правых сілаў.
Матэвуш Маравецкі сказаў, што наведваючы жыхароў розных рэгіёнаў Польшчы, бачыць у паляках энэргію, дынамізм і аптымізм. Палітык дадаў, што, хоць аптымізм часам «занадта прыцемнены палітычнымі спрэчкамі», але дазваляе будаваць будучыню.
Прэмʼер падкрэсьліў, што Абʼяднаныя правыя сілы выступаюць за зьмены, але таксама разумеюць неабходнасьць стабільнасьці. «Мы ня хочам, каб увесь час ішлі палітычныя баі. Мы запрашаем усіх жадаючых да дыялёгу», – сказаў польскі прэмʼер-міністар.
Кіраўнік урада зазначыў, што ягоны ўрад і партыя выканалі большую частку перадвыбарчых абавязацельстваў, а мэтай яго ўрада ёсьць памкненьне, каб палякі жылі на эўрапейскім узроўні. «Зьмены, якія мы робім, служыць дасягненьню гэтай мэты», – сказаў Матэвуш Маравецкі. Дзеля гэтага цяпер рэалізуецца «плян устойлівага разьвіцьця», каб захаваць давер грамадзтва, прыцягнуць інвэстараў ды паклапаціцца пра рост заработнай платы.
ПР/юл